Грамадства11

З гэтага года абітурыенты будуць паступаць па змененых правілах

Лукашэнка 5 студзеня падпісаў указ, які ўносіць некаторыя карэктывы ў правілы прыёму абітурыентаў у ВНУ і ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацы, паведамляе БелТА.

Новы дакумент змяняе тэрміны рэгістрацыі на ЦТ. Плануецца, што цяпер абітурыенты павінны будуць праходзіць гэтую працэдуру з 9 па 22 красавіка.

Указ таксама карэктуе даты правядзення ўступных выпрабаванняў. ЦЭ і ЦТ адбудуцца ў адзіныя тэрміны для ўсіх выпускнікоў бягучага і мінулых гадоў: 27 мая (ЦЭ і ЦТ па прадмеце на выбар), 30 мая (ЦЭ і ЦТ па беларускай або рускай мове), 3 чэрвеня (ЦТ па прадмеце на выбар).

Шэраг істотных змен тычыцца абітурыентаў, якія ідуць вучыцца па мэтавым накіраванні. Новы дакумент дае права праводзіць асобны конкурс сярод асобных арганізацый — заказчыкаў кадраў (у выпадку адсутнасці конкурсу па спецыяльнасці).

Мінімальны сярэдні бал атэстата для паступлення па мэтавым накіраванні павінен будзе складаць не менш за 7, але для спецыяльнасцяў, якія найбольш запатрабаваныя ў эканоміцы, могуць быць і выключэнні.

Пашыраюцца і сістэматызуюцца льготы для паступлення адораных і матываваных абітурыентаў на найбольш запатрабаваныя эканомікай спецыяльнасці і ў рэгіянальныя ВНУ. Таксама прапісалі магчымасць паступлення абітурыентаў на агульных падставах з усталяваннем для іх квоты не менш за 20% ад плана набору (па медыцынскіх спецыяльнасцях — не менш за 10%).

Цяпер будзе магчымасць паступіць без уступных выпрабаванняў у рэгіянальныя ВНУ ў абітурыентаў, якія маюць залаты (сярэбраны) медаль або дыплом аб сярэдняй спецыяльнай або прафесійна-тэхнічнай адукацыі з адзнакай.

Выключэннем сталі наступныя спецыяльнасці: «Ахова здароўя», «Міжнародныя адносіны», «Міжнароднае права», «Правазнаўства», «Эканамічнае права», «Дзяржаўнае кіраванне і права», «Усходазнаўства», а таксама спецыяльнасцяў, дысцыплінамі профільных выпрабаванняў якіх з'яўляюцца «Творчасць», «Фізічная культура і спорт».

Указ Лукашэнкі дае ўраду паўнамоцтвы вызначаць пералік профільных класаў і спецыяльнасцяў, на якія могуць паступаць выпускнікі такіх класаў на льготных умовах.

Чакаецца, што Мінадукацыі ў найбліжэйшы час правядзе комплекс арганізацыйна-метадычных мерапрыемстваў па рэалізацыі палажэнняў указа, а бацькам і абітурыентам падрабязна растлумачаць новаўвядзенні.

Каментары1

  • Пашляціна
    05.01.2024
    Яшчэ трэба ўвесьці рэгуліроўкі па вазе. Калі дзяўчына важыць больш за 60 кг., - дадаваць 20 даляраў да стыпендыі, а хто менш - мінусаваць 50% на карысьць першых. Усіх абавязаць насіць студэнцкую юніформу адмысловага фасону, каб цыцкі на 70% вылазілі вонкі.

Цяпер чытаюць

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Усе навіны →
Усе навіны

Як сёння ў Мінску будзе працаваць грамадскі транспарт?1

Падлеткі тупеюць? Новае даследаванне паказала трывожную тэндэнцыю15

УСУ атакавалі Тальяці. Пажар на «Куйбышаў-Азоце»1

Расія масавана атакавала некалькі гарадоў Украіны: ёсць ахвяры і разбурэнні1

У Вільні адкрылі незвычайны помнік Жыгімонту Аўгусту і Барбары Радзівіл, чыё рамантычнае каханне скончылася трагічна21

Пуцін пагражае Еўропе вайной у выпадку ўводу еўрапейскіх войскаў ва Украіну9

Як «разумныя тэлевізары» сочаць за гледачамі — вынікі новага расследавання3

Зміцер Дашкевіч: У выгнанні я валацуга, але маю тое, чаго цяпер не было б для мяне ў Беларусі — магчымасць прыносіць Госпаду плод20

Прыкладна палова людзей, якія выжылі пасля тэрактаў 11 верасня, захварэла на рак3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць