Грамадства1111

Галоўны рэдактар ​​Reform.by: Наш праект можа закрыцца

Праект Reform.by на мяжы закрыцця. Пра гэта напісаў галоўны рэдактар ​​Reform.by Фёдар Паўлючэнка. У рэдакцыі засталося грошай на паўтара-два месяцы працы.

Галоўны рэдактар ​​Reform.by Фёдар Паўлючэнка

Як піша Паўлючэнка, 19 снежня 2023 года рэдакцыя атрымала адмову ў падтрымцы ад ключавога еўрапейскага інстытуцыйнага донара. «Тлумачэнняў мы не атрымалі, яны і не меліся на ўвазе. Мы паважаем гэтае рашэнне, хоць і не можам з ім пагадзіцца», — піша ён.

​​Reform.by як паўнавартаснае медыя было створанае ў жніўні 2018 года. Яго ініцыявалі трое журналістаў з вялікім досведам працы — Аляксей Жукаў, Аляксандр Атрошчанкаў і Фёдар Паўлючэнка. 

«У нас быў дакладны план на 3-4 гады, якім чынам мы знойдзем сваё месца на вельмі канкурэнтным рынку. Да лета 2020 года наш сайт наведвала каля 100 тысяч беларускіх карыстальнікаў кожны дзень, і мы цалкам маглі фінансаваць сябе за кошт рэкламы. Нядрэнны вынік для двух гадоў працы медыястартапу», — піша ён. 

Выданне асвятляла падзеі 2020 года ў краіне. «Дзякуючы папярэдняй падрыхтоўцы, толькі Reform.by быў даступны для карыстальнікаў з Беларусі ў жніўні, у тыя некалькі дзён блакіроўкі знешняга інтэрнета. Аднаму богу вядома, колькі наведвальнікаў у нас было ў тыя дні — лічыльнікі не працавалі», — піша галоўрэд.

Паводле Паўлючэнкі, у 2021 годзе ў сярэднім кожны дзень ад 300 да 500 тысяч беларусаў чытала матэрыялы выдання.

Reform.by ацанілі не толькі чытачы, але і ўлады. Пачаліся пераследы журналістаў, крымінальныя справы, допыты. Рэдакцыя зʼехала з краіны своечасова, ніхто ў турму не патрапіў. У жніўні 2021 года Мінінфарм заблакаваў дамен для беларускіх карыстальнікаў. 

Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны блакіроўку пачалі і расійскія цэнзары. Сайт выкінулі з расійскіх агрэгатараў навін і заблакавалі ў Расіі.

Рэдакцыя прыклала максімум намаганняў, каб прадоўжыць працу за межамі Беларусі.

«Я ганаруся тым, што мы паспелі зрабіць за гэтыя 5 год. Нашы журналісты праводзілі адны з самых складаных і рэзанансных расследаванняў, наш «Ігар Лянкевіч» — адзін з лепшых грамадска-палітычных аналітыкаў, Саша Атрошчанкаў робіць вельмі добрыя інтэрвʼю, з намі супрацоўнічае адзін з найлепшых журналістаў па культурнай тэматыцы, мы робім адну з найлепшых, калі не самую лепшую стужку навін у краіне. Нашу працу адзначылі — рэдакцыя Reform.by стала лаўрэатам прэміі ў галіне свабоды СМІ Free Media Awards за 2023 год», — піша галоўрэд.

Нягледзячы на гэта, рэдакцыя ад аднаго з донараў атрымала адмову ў гранце на той падставе, што не змаглі адаптавацца да новай рэальнасці і страцілі аўдыторыю.

«Так, цалкам згодзен. Заблакаваныя ўсюды, з сярэднім 12-гадзінным працоўным днём без выхадных, у чужой краіне і заробкам ніжэй, чым у «Жабцы» — нашы магчымасці ствараць новыя рэвалюцыйныя прадукты некалькі абмежаваныя. У нас ні разу не было сітуацыі, калі мы маглі б проста ўзяць аднаго новага чалавека і крыху больш часу выдаткаваць на развіццё. Грошай заўсёды было на 3-4 месяцы», — піша Паўлючэнка.

Ён просіць пра дапамогу калег, актывістаў, палітыкаў, партнёраў — дапамагчы захаваць праект.

Таксама ён звярнуўся да чытачоў.

«Любімыя нашы чытачы, проста заставайцеся з намі! А калі ёсць магчымасць, падтрымайце данатам, ну а раптам. Калі няма магчымасці, падпішыцеся на наш тэлеграм-канал! Дзякуй», — напісаў галоўны рэдактар ​​Reform.by.

Каментары11

  • Вадзім
    21.12.2023
    Можа і не благія хлопцы, але я стаміўся ад рускамоўнага кантэнту
  • Фонд Дэр Ляйн
    21.12.2023
    Усе неэфектыўныя праэкты, ня здольныя самаакупацца, павінны зачыняцца. Хопіць паразытаваць на халяўных заходніх грошах, 
  • Реформ
    21.12.2023
    Всегда проверенная и объективная информация, без вбросов и желтизны. Будет жаль если закроются,

Цяпер чытаюць

«Ліпа ва ўсіх сэнсах». Вось як будуць выглядаць дрэвы ў вазонах на галоўным мінскім праспекце. Блогеры атрымалі заданне імі захапляцца3

«Ліпа ва ўсіх сэнсах». Вось як будуць выглядаць дрэвы ў вазонах на галоўным мінскім праспекце. Блогеры атрымалі заданне імі захапляцца

Усе навіны →
Усе навіны

ФСБ абвяшчае стваральніка Telegram Паўла Дурава ў міжнародны вышук6

Самы дарагі дом у чэрвені ў Беларусі купілі за 630 тысяч даляраў

«Тэмпы наступлення Расіі знізіліся ў разы». Ваенныя аналітыкі — пра тое, як за лета змяніўся ход вайны ва Украіне3

У расійскім Екацярынбургу да смерці збілі навукоўца Акадэміі навук, які перашкодзіў дзецям катацца на квадрацыклах па доследных палях15

Львоўскі: Не ўпэўнены, што ў беларусаў захавалася талерантнасць да іншых народаў29

Трамп: Сустрэча з Зяленскім прайшла вельмі добра

Украінскія беспілотнікі атакавалі Разань — гараць склад Wildberries і НПЗ3

Зяленскі: Мы штодня просім прыпыніць вайну, але Пуцін не хоча

Вучоныя знайшлі сляды «дагістарычнай банды» ўзростам 1,4 мільёна гадоў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ліпа ва ўсіх сэнсах». Вось як будуць выглядаць дрэвы ў вазонах на галоўным мінскім праспекце. Блогеры атрымалі заданне імі захапляцца3

«Ліпа ва ўсіх сэнсах». Вось як будуць выглядаць дрэвы ў вазонах на галоўным мінскім праспекце. Блогеры атрымалі заданне імі захапляцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць