Грамадства1212

Ксяндза Лашука абвінавацілі ў тым, што ён мае дзяцей. Касцёл пачаў разбіральніцтва

Сёння курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пракаментавала сітуацыю, звязаную з пробашчам касцёла ў Стоўбцах Ігарам Лашуком.

Ігар Лашук

«Справа кс. Ігара Лашука, пробашча парафіі св. Казіміра ў Стоўбцах, даследуецца ў святле нормаў Кодэкса Кананічнага права», — гаворыцца ў паведамленні.

Таксама курыя пракаментавала і затрыманне пробашча парафіі св. Юзафа ў Валожыне Генадзя Акалатовіча. «Кс. Генадзь Акалатовіч, пробашч парафіі св. Юзафа ў Валожыне, у сувязі з затрыманнем на дадзены момант не можа выконваць душпастырскія абавязкі. Акалічнасці справы высвятляюцца», — адзначаецца ў паведамленні.

Некалькі дзён таму «Рабочы рух» выпусціў расследаванне пра тое, што тытул папскага рыцара для набліжанага да Лукашэнкі бізнэсоўца Аляксандра Зайцава лабіраваў ксёндз Ігар Лашук, і гэта рабілася дзеля абыходу санкцый.

Таксама ў расследаванні гаворыцца пра тое, што Ігар Лашук, імаверна, з’яўляецца татам двух хлопчыкаў 2010 і 2013 г. н. і мае пастаянныя сувязі з іх маці С.

Каталіцкім святарам забаронена мець сям'ю, і яны прымаюць цэлібат.

Аднак, паводле базы АІС Пашпарт, татам абодвух хлопчыкаў з’яўляецца Лашук Ігар Станіслававіч (поўны цёзка ксяндза). Пры гэтым у Беларусі ёсць толькі адзін чалавек з такім прозвішчам, імем і імем па бацьку, гаворыцца ў расследаванні.

Таксама ў расследаванні сцвярджаецца, што, паводле базаў звестак, ад 2007 да 2020 г. С. выязджала з Ігарам Лашуком за мяжу як мінімум 25 разоў, а сам святар разам з С. і малодшым сынам на легкавым аўто ездзіў ва Украіну, а летам 2012 г. яны разам ляталі ў Балгарыю.

Ксяндза Ігара Лашука часам называюць «ксяндзом-будаўніком». Ëн узвёў касцёлы ў мінскай Серабранцы, рушчыцаўскім Багданаве, а цяпер будуе ў Стоўбцах. 

Каментары12

  • Кажан
    24.11.2023
    Вось чаму ў лацінскім абрадзе каталіцкаму касьцёлу трэба як мага хутчэй зьнесьці цэлібат пакінуўшы яго па жаданьні. Напрыклад ўва ўсходнім абрадзе ёсьць жа жанатыя сьвятары й там не ўзьнікае такіх пытаньняў, як зламаньне цэлібату.
  • Чаркашкварка
    24.11.2023
    Ну, яблынька ад яблынi мазаiчнай недалёка упала
  • Алесь Нязгода
    24.11.2023
    Гэты нонсэнс з цэлібатам то сярэднявечны перажытак. А сувязі з акружэньнем дыктатара гэта сур'ёзная справа. Няхай лепей гэта правераць.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»2

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Усе навіны →
Усе навіны

У Мазыры запусцяць транспарт з поўным аўтапілотам

Кніга Насты Рагатко выйшла па-беларуску22

У Мінску забаранілі яшчэ адзін культурніцкі праект2

Першыя крыптабанкі зарэгістравалі ў Беларусі6

Егіпет папярэджваў Нетаньяху пра магчымы напад з Газы за некалькі дзён да 7 кастрычніка10

Украінскі прэм'ер Карэцкі: Украіна сутыкнулася з пагрозай страты інтэрнэту8

Украінскі спартсмен і яго спадарожніца сфатаграваліся ў Амане вярхом на вялікай чарапасе. Скончылася скандалам9

Расійскі беспілотнік ударыў у Кіеве па будынку Нацыянальнай акадэміі навук1

У Беларусі не працуе галоўная біржа грузаперавозак. Яе серверы стаялі ў Кіеве, куды цяпер б'е Расія3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»2

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць