Свет

Рэспубліканцы прапануюць знізіць заробак кіраўніку Пентагона да аднаго даляра

Прэтэнзіі да Лойда Осціна звязаныя, напрыклад, з «жахлівым вывадам войскаў з Афганістана» і з абавязковай вакцынацыяй вайскоўцаў ад каранавіруса.

Лойд Осцін. Фота: Michael Probst / AP

Законапраект, у які ўнеслі папраўку аб пазбаўленні Лойда Осціна заробку, наўрад ці пройдзе галасаванне ў Сенаце, піша Deutsche Welle.

Палата прадстаўнікоў ЗША, якую ўзначальваюць рэспубліканцы, прыняла папраўку аб зніжэнні заробку міністра абароны Лойда Осціна да 1 даляра за месяц.

Аўтарам ініцыятывы выступіла кангрэсвумен Марджары Тэйлар Грын, якая заявіла, што яе прэтэнзіі да кіраўніка Пентагона звязаныя, напрыклад, з «жахлівым вывадам войскаў з Афганістана» і з абавязковай вакцынацыяй вайскоўцаў ад каранавіруса. 

Папраўка была прынятая згодна з так званым «правілам Холмана», якое дазваляе кангрэсменам зніжаць заробак канкрэтным федэральным служачым. Дакумент абмяркоўваўся ў рамках штогадовага законапраекта аб выдатках на абарону, канчатковае прыняцце якога запланавана на 28 верасня. Пры гэтым сама Марджары Тэйлар Грын заявіла, што будзе галасаваць супраць гэтага законапраекта праз уключаныя ў яго выдаткі на дапамогу Украіне.

Як адзначае NYT, малаімаверна, што зарплата Осціна і сапраўды будзе ў выніку зніжана да 1 даляра, бо законапраект аб вайсковых выдатках «амаль напэўна» не пройдзе галасавання ў Сенаце, дзе, як чакаецца, ён сутыкнецца з двухпартыйнай апазіцыяй.

Калі Кангрэс да канца верасня не ўзгодніць праект бюджэту, наступіць традыцыйны шатдаўн — прыпыненне дзейнасці ўрада.

Каментары

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы11

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

Колькасць ахвяр чыгуначнай катастрофы ў Іспаніі павялічылася да 64‑х чалавек1

Украіна замест НПЗ пачала атакаваць металургічныя заводы Расіі3

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі13

Адпраўлены ў адстаўку намеснік міністра ўнутраных спраў Дзмітрый Карзюк — былы начальнік ДАІ3

«Можаш уключаць любую музыку. Я ўсё роўна нічога не чую». Як глухі беларус працуе таксістам у Варшаве2

У 7‑й спецбрыгадзе ўнутраных войскаў змянілі камандзіра і ідэолага — неўзабаве пасля праверкі боегатоўнасці1

Кругасветны круіз спыніўся з-за коштаў на паліва. Пасажыраў высаджваюць у Камбоджы1

Махляры праўдападобна разводзяць беларусаў — патрабуюць заплаціць падаткі

Латушка: Перамовы па Украіне могуць адкрыць магчымасці для Беларусі. Дэмсілы павінны быць за сталом11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы11

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць