Грамадства55

«Той, хто змагаўся дзесяцігоддзямі, разумее, што гэта было». Беластоцкія беларусы адзначылі трэцюю гадавіну жніўня 2020-га

У Беластоку трэцюю гадавіну прэзідэнцкіх выбараў 2020 года мясцовая беларуская дыяспара адзначыла шэсцем па цэнтральных вуліцах горада. Пачалося яно з галоўнага гарадскога пляца, Рынку Касцюшкі, а завяршылася мітынгам ля беларускага консульства ў скверы Вольнай Беларусі. Маніфестацыя сабрала пад дзве сотні чалавек. 

Гісторык і шматгадовы дзеяч беларускага руху ў Польшчы Алег Латышонак у гутарцы з «Нашай Нівай» назваў падзеі трохгадовай даўніны беларускай легендай, якая доўга застанецца ў памяці. Беларуская рэвалюцыя не завяршылася, кажа ён.

«Завяршэннем будзе скіданне рэжыму і калі Беларусь стане беларускай. Але галоўны крок зроблены. Той, хто змагаўся дзесяцігоддзямі і хто бачыў аграмадныя натоўпы пад бел-чырвона-белымі сцягамі, разумее, што гэта было», — адзначыў Алег Латышонак.

Ён сам прайшоў да беларускага консульства з беларускім сцягам на плячах і ўкраінскім у руках.

Падчас шэсця ўдзельнікі выгуквалі лозунгі беларускага супраціву дыктатуры Лукашэнкі. Было шмат нацыянальных сцягоў, бел-чырвона-белай сімволікі ды самаробнай атрыбутыкі.

У калоне ішлі людзі рознага веку. Некаторыя прыйшлі на акцыю салідарнасці цэлымі сем’ямі з дзецьмі. Праўда, сёння было толькі слабое падабенства да таго, што тры гады таму адбывалася ў Беларусі, гаворыць адзін з такіх удзельнікаў.

«Тады мы адчувалі нацыянальны ўздым. 16 жніўня аднамомантна выйшла на пратэст да 1 мільёна чалавек. Напрыклад, у маленькім Чачэрску выйшла 400 чалавек пад бел-чырвона-белымі сцягамі. Гэта паказвае, які быў маштаб падзеі. Для ўлады гэта быў вялікі сюрпрыз», — гаворыць мужчына.

Улады Беластока на гадавіну пачатку беларускай рэвалюцыі вывесілі бел-чырвона-белыя сцягі на будынку канцылярыі прэзідэнта Беластока, які знаходзіцца непадалёк ад Рынку Касцюшкі.

На самой акцыі салідарнасці выступіў віцэ-прэзідэнт Беластока Рафал Рудніцкі. Ён адзначыў, што ўлады Польшчы, як і краіны Еўропы, салідарныя з народам Беларусі, што свабода краіны — найважнейшая каштоўнасць. Згадаў ён і пра нашых палітвязняў. Палітык выказаў спадзеў, што Беларусь неўзабаве стане вольнай, а яе грамадзяне будуць карыстацца з усіх правоў, натуральных у вольным свеце.

Каля дыпламатычнага прадстаўніцтва гучалі лозунгі «Жыве Беларусь», «Свабоду палітвязням», іграла беларуская музыка пратэсту. 

«Наш голас не сціхае нават за мяжой, каб нас ніхто не забыў. Калі мы разам, ёсць надзея, што мы пераможам», — прамаўлялі выступоўцы пад сценамі консульства.

«Мінулі тры гады, тысячы палітвязняў за кратамі, але мы працягнем змагацца, пакуль Беларусь не стане вольнай», — сказаў адзін з арганізатараў акцыі салідарнасці ў Беластоку, актывіст беларускай дыяспары Ян Абадоўскі.

Акцыя праходзіла пад наглядам паліцыі, інцыдэнтаў падчас яе не было. 

Каментары5

  • Таўсты
    06.08.2023
    Эх, крыху не паспеў на марш, нажаль трапіў у корэк
  • перемен требуют наши
    06.08.2023
    начни с себя - похудей
    і (ці) перайдзі на мову
  • Сяргей Каваленка
    07.08.2023
    Польскасьць Яразам з маскальшчынай зьнішчылі ВКЛ і БНР

Цяпер чытаюць

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску бабры перайшлі ў атаку на дрэвы8

Зяленскі заявіў, што Расія «спрабуе падзяліць Украіну па Дняпры»

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць