«Наша задача вырваць Беларусь з расійскай арбіты. І правесці дэкаланізацыю Беларусі» — Ціханоўская

«Ядзерная зброя мусіць быць выведзена з Беларусі, з гэтага мы можам пачаць шлях у Еўропу», — заявіла Святлана Ціханоўская, адкрываючы другую секцыю канферэнцыі «Новая Беларусь 2023». Гэты форум адбываецца 6 жніўня ў Варшаве.
«У саюзе з Расіяй Беларусь не можа мець будучыні, — заявіла Святлана Ціханоўская. — Але гэта невідавочна для ўсіх тых, хто ў Беларусі. Наша задача — правесці дэкаланізацыю Беларусі», — сказала яна.
«Наша задача — вырваць Беларусь з расійскай арбіты», — заявіла лідарка незалежнага грамадства.
«Прысутнасць у еўрапейскіх структурах дае нам не толькі голас, але і інструменты, каб змяніць сітуацыю ўнутры краіны. Супраца з Украінай стратэгічная для вызвалення Беларусі», — адзначыла Ціханоўская.
«Беларусь немагчымая без Еўропы, як і Еўропа немагчымая без Беларусі», — сказала Святлана Ціханоўская.
-
У Мінску адкрылі новую дыспетчарскую станцыю замест знесенай савецкай. Але будынка там няма — толькі бытоўка і біятуалет
-
У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў
-
У Беларусі перастала працаваць сістэма анлайн-кантролю за рухам тавараў — ад шын да фенаў. Гэта не першы такі збой сёлета
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары