Свет33

Польскае войска перакінула свае верталёты бліжэй да беларускай мяжы

Генерал Марак Сакалоўскі, інспектар па навучанні Генштаба Узброеных сіл Польшчы, паведаміў, што польскія вайскоўцы перагрупавалі верталёты на тэрыторыю Падляшскага ваяводства, бліжэй да мяжы з Беларуссю. Яны будуць размешчаныя «ў рэжыме неадкладнага рэагавання», перадае TVP.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Michal Fludra / NurPhoto via Getty Images

«Што тычыцца авіяцыйнай часці, то ў сераду верталёты былі перагрупаваныя з 1-й авіяцыйнай брыгады Сухапутных войскаў і з 25-й авіяцыйнай кавалерыйскай брыгады. Сёння ўжо праведзена папярэдняя разведка месца іх размяшчэння. Праведзены тэхнічныя брыфінгі ў галіне авіяцыі», — адзначыў генерал.

Марак Сакалоўскі паведаміў, што ў адпаведнасці з загадам міністра верталёты будуць базавацца ў двух пунктах у рэжыме неадкладнага рэагавання ў выпадку ўзнікнення трывожных падзей на мяжы.

«Верталёты ўзброеныя і баяздольныя. Тут ёсць некалькі вельмі дасведчаных пілотаў з поўнымі правамі на палёты, ёсць пілоты, якія фізічна выкарыстоўвалі са мной бартавое ўзбраенне і ракеты ў Афганістане і Іраку. Яны дасведчаныя. Калі будзе што-небудзь трывожнае, яны без ваганняў прыменяць зброю», — запэўніў ён.

1 жніўня ўвечары стала вядома пра парушэнне польскай паветранай прасторы з боку Беларусі двума верталётамі.

Спачатку афіцыйная Варшава адмаўляла факт парушэння паветранай прасторы, але пазней патлумачыла, што перасячэнне мяжы адбылося ў раёне горада Белавежа на вельмі нізкай вышыні, і гэта ўскладніла выяўленне верталётаў радыёлакацыйнымі сістэмамі.

У адказ на інцыдэнт міністр нацыянальнай абароны Польшчы Мар'юш Блашчак аддаў загад аб павелічэнні колькасці вайскоўцаў на мяжы і разгортванні дадатковых сіл і сродкаў, у прыватнасці баявых верталётаў.

Міністэрства абароны Беларусі адмаўляла факт парушэння беларускімі верталётамі дзяржаўнай мяжы, прытым спачатку рабіла гэта ў здзеклівай форме, а пасля перайшло на больш дзелавую манеру камунікацыі.

Сёння прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі і прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа сустрэліся ў Сувалскім калідоры. Яны чакаюць, што колькасць правакацый з боку Расіі і Беларусі будзе расці.

Каментары3

  • Žvir
    03.08.2023
    авіяцыйнай ✈️ кавалерыйскай 🐎 брыгады ---> (???)
  • Петро
    03.08.2023
    Вельмі добра
  • Умка
    03.08.2023
    А ані стрэляць умеют?

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму кракадзілы перажылі астэроід, які знішчыў дыназаўраў?6

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса15

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў5

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі11

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць