Культура11

Рэлікварый Святога Феліцыяна застаецца ў Беларусі. Але з рэдкім экзэмплярам Берасцейскай Бібліі яснасці няма

Гісторыя з распродажам беларускіх артэфактаў на расійскім аўкцыёне атрымала працяг. Пасля запыту актывістаў Міністэрства культуры разам з Міністэрствам унутраных спраў праверылі законнасць вывазу гэтых прадметаў за межы краіны. 

Адказ Міністэрства культуры Беларусі на зварот па пытанні, магчыма, незаконнага вывазу культурных каштоўнасцей быў апублікаваны ў тэлеграм-канале «Спадчына». 

Як вынікае з тэксту адказу, Мінкультуры накіравала запыт у Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі. МУС, у сваю чаргу, зрабіў запыт у Расійскую Федэрацыю, дзе размешчаны аўкцыённы дом «Літфонд», на якім выстаўляліся беларускія артэфакты. 

Па выніку Галоўнае ўпраўленне крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі МУС Беларусі паведаміла Мінкультуры, што вызначыла асобу ўладальніка рэлікварыя Святога Феліцыяна Пакутніка, які паходзіць з Мінскай архікафедры. Выявілася, што ім з’яўляецца жыхар Мінска, які набыў гэты артэфакт у 2008 годзе на злёце калекцыянераў антыкварыяту ў Доме культуры чыгуначнікаў. На дадзены момант рэлікварый знаходзіцца ў ягоным доме, гэта, верагодна, азначае, што ён не змог яго прадаць на расійскім аўкцыёне.

Пярэдні і адваротны бок рэлікварыя з мошчамі Святога Феліцыяна Пакутніка з мінскага езуіцкага касцёла, які выстаўляўся на продаж. Фота: «Літфонд»

Як раней адзначалі спецыялісты, цана амаль у 20 000 еўра, выстаўленая за гэтую фрагментарна захаваную каштоўнасць, завышаная ўласнікам у дзясяткі разоў, праз што каштоўнасць, відаць, і не знайшла свайго пакупніка. Нягледзячы на дрэнную захаванасць, рэлікварый, калі ён не з'яўляецца падробкай, мае вялікае гістарычнае значэнне для Мінска, чыім заступнікам лічыўся Святы Феліцыян. 

Багата аздобленая гравюрамі і іншым кніжным дэкорам Берасцейская Біблія на Беларусі прадстаўленая ўсяго трыма асобнікамі, адзін з якіх спрабавалі прадаць на расійскім аўкцыёне. Фота: «Літфонд»

А вось наконт каштоўнай Берасцейскай Бібліі, фактычна трэцяга асобніка на тэрыторыі Беларусі, Міністэрства культуры дае надзвычай мала інфармацыі ў расплывістай фармулёўцы, што ў іх адсутнічае інфармацыя аб вывазе яе за межы краіны. У адрозненне ад рэлікварыя, у выпадку Бібліі не называецца ні ўласнік гэтага асобніка, ні акалічнасці яго набыцця, ні тое, дзе ён цяпер захоўваецца. Праз гэта можна выказаць здагадку, што Біблія не была выяўленая ў час праверкі і яе цяперашняе месцазнаходжанне вызначыць не атрымалася.

Па фотаздымках Берасцейскай Бібліі ў кнізе «Рарытэты з калекцыі Пятра Краўчанкі» ўдалося вызначыць уласніка асобніка, выстаўленага на аўкцыёне.

Нагадаем, што нам удалося высветліць, што гэты асобнік Берасцейскай Бібліі паходзіць з прыватнай калекцыі былога міністра замежных спраў Пятра Краўчанкі. У адказе адсутнічае якая-небудзь біяграфічная інфармацыя пра ўладальніка рэлікварыя, якая б дазволіла таксама суаднесці яго з асобай экс-міністра. 

Адказ Міністэрства культуры, выкладзены ў тэлеграм-канале «Спадчына»

Тым не менш, як паведамляецца ў адказе, уласнік рэлікварыя быў апавешчаны сілавікамі аб парадку перамяшчэння і адчужэння прадметаў адпраўлення рэлігійных культаў розных канфесій, якія адносяцца да культурных каштоўнасцей, абмежаваных да перамяшчэння. Паводле беларускага заканадаўства магчымы толькі часовы вываз такіх рэчаў, а дзяржава мае прыярытэт у іх выкупе. Часцінка беларускай гісторыі застанецца ў Беларусі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама: 

Берасцейскую Біблію і іншыя беларускія каштоўнасці распрадае былы міністр?

Праз сто гадоў на расійскім аўкцыёне ўсплыла рэліквія з мінскага кафедральнага сабора

Парку гісторыі «Сула» падораць экзэмпляр рэдкай кнігі 

Каментары1

  • Літвін
    01.08.2023
    Калі б Наша Ніва не звярнула ўвагу, то Міністэрства б і не паварушылася

Цяпер чытаюць

Адстаўны міністр-карупцыянер прадае рэспектабельны катэдж каля Драздоў. Просіць $2 мільёны3

Адстаўны міністр-карупцыянер прадае рэспектабельны катэдж каля Драздоў. Просіць $2 мільёны

Усе навіны →
Усе навіны

У Сінгапуры школьнікаў за булінг будуць лупцаваць розгамі12

У Мінску адбыўся абвал у жылым доме6

Марыя Калеснікава засвяцілася на акцыі пратэсту Pussy Riot і Femen супраць удзелу Расіі ў Венецыянскім біенале ФОТАФАКТ15

«Мы абралі шлях дэмакратызацыі, яны — крыху іншы». У Арменіі адрэагавалі на ноту беларускага МЗС6

Удараў УСУ па аб'ектах у глыбіні Расіі і прыфрантавой зоне стала больш. Як Украіна вырвалася наперад у тэхналагічнай гонцы?5

Прызналі «экстрэмісцкай» старонку памерлага палітвязня Алеся Пушкіна8

КНДР прыбрала са сваёй канстытуцыі пункт аб аб'яднанні з Паўднёвай Карэяй4

Звольнілі намесніка начальніка Генштаба1

Памёр заснавальнік CNN Тэд Цёрнер1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адстаўны міністр-карупцыянер прадае рэспектабельны катэдж каля Драздоў. Просіць $2 мільёны3

Адстаўны міністр-карупцыянер прадае рэспектабельны катэдж каля Драздоў. Просіць $2 мільёны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць