Эканоміка1212

У тыкток выклалі шакуючае відэа з цялятамі па шыю ў гнаі. Чыноўнікі тлумачаць, што здарылася 

Работнікі фермы з вёскі Аляксандраўка Кармянскага раёна выклалі відэа ў сацыяльныя сеткі, каб прыцягнуць увагу да таго, як абыходзяцца з жывёламі ў сельгаспрадпрыемстве «Дубавіца». 

Цяля з калгаса «Дубавіца» па шыю ў гнаявой жыжы. Скрын відэа з сацыяльных сетак

На відэа, якое разляцелася па сацыяльных сетках, бачна, што ў даўно нячышчаным загоне адно з цялят ляжыць у гнаявой жыжы, а іншыя ледзь перастаўляюць ногі па брудзе.

Таксама бачнае цела здохлай жывёліны, якое амаль патанула ў гнаі.

Кіраўніцтва гаспадаркі пазбягае каментаваць сітуацыю на ферме.

У Кармянскім райвыканкаме заявілі, што ферма — закрыты для наведвання староннімі людзьмі аб’ект, і адмовіліся гаварыць пра ўтрыманне жывёл у «Дубавіцы».

Цяляты з «Дубавіцы» ў забруджаным загоне. Скрын відэа з сацыяльных сетак

У адным з камітэтаў Гомельскага аблвыканкама запэўнілі, што паказаны на відэа забруджаны загон ужо пачысцілі, а цялят перагналі ў іншае месца. Усё гэта было зроблена на працягу 4-5 гадзін пасля з'яўлення відэа ў інтэрнэце.

«Аўтар відэа выдаліў яго з тыктоку, бо ўбачыў, што сітуацыя выпраўленая. На жаль, нашы людзі не могуць пазваніць кіраўніцтву раёна і абазначыць праблему, а займацца толькі такім піярам», — наракаюць чыноўнікі.

Яны тлумачаць, што загон, які знаходзіцца ў нізоўі, затапіла праліўнымі дажджамі.

«Усё, што там [на відэа] паказваюць, — гэта кармавы стол, да якога збеглася арганіка. А сам загон у нармальным стане. Цяпер там чыста і суха», — сцвярджаюць у аблвыканкаме.

Паводле чыноўнікаў, кіраўніка гаспадаркі прыцягнулі да адказнасці і яшчэ ідзе расследаванне. Па яго сканчэнні будуць пакараныя іншыя вінаватыя асобы.

Сельгаспрадпрыемства «Дубавіца» спецыялізуецца на вытворчасці мяса і малака, вырошчванні збожжа і развядзенні буйной рагатай жывёлы.

Цела здохлай жывёліны ў забруджаным загоне гаспадаркі «Дубавіца». Скрын відэа з сацыяльных сетак

Сёлета Дзяржкантроль канстатаваў, што ў Гомельскай вобласці ў 9 з 21 раёна павялічылася смяротнасць жывёл. Па факце ўтойвання гэтых фактаў распачатыя амаль чатыры дзясяткі крымінальных спраў.

Сярод праблемаў кантралёры назвалі загноенасць фермаў, адсутнасць збалансаванасці рацыёну кармлення жывёл ды нізкая якасць кармоў. Гаспадаркам не хапае спецыялістаў. Адсутнічаюць заатэхнічныя і ветэрынарныя службы.

У справаздачы Дзяржкантролю згадвалася і сельгаспрадпрыемства «Дубавіца». Выканаўца абавязкаў кіраўніка гаспадаркі Андрэй Каўганаў апраўдваў падзеж каровінага статку недахопам кармоў.

«Жывёлы знясілелі», — прызнаваў Каўганаў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

«Пярэднія цыцкі прыгожыя, а заднія — не». У краіне праходзіць кастынг сярод кароў, найлепшая паедзе заваёўваць сталіцу

Каля Чарнобыля жыве статак дзікіх кароў, якія навучыліся выжываць самастойна. Іх нават не трэба даіць

Беларускі пенсіянер расказвае пра Грузію, працу ў фермера, віно, гаючую прыроду ды злосць на лукашыстаў

Каментары12

  • Мойша
    05.07.2023
    Саўковыя чынушы не прывыклі жыць пад кантролем журналістаў і блогераў ім бы ўсе цішком рашаць.
  • Тойсамы
    05.07.2023
    Каровы не дохнуць. Тут яна загінула. Карова - карміцелька. Яны падаюць, ці прападаюць, так кажуць беларусы.
  • Параска
    05.07.2023
    ох, а што Шольц у Нямеччыне ездзiць па краiне i кантралюе санiтарны стан фермау ? Толькi прыватная уласнасць а не дзяржауная тыпу усё калхознае усё маё , будзе прыватная уласнасць то нiякi Лукашэнка i нос свой нат не усуне з камерамi каб "изображаться" на публiку якi ён справядлiвы 😄 тэатр аднаго актора

Цяпер чытаюць

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць10

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл спадзяецца, што Лукашэнка вызваліць у наступным месяцы яшчэ сотні зняволеных14

Людміла Чэкіна: На волі нават неба іншае

Вячорка: Не тая лічба, якая анансавалася, але думаю, што гэта яшчэ не канец7

Рыжанкоў прывітаў у Мінску аманскую прынцэсу7

У Вільні сустрэлі вызваленых палітвязняў ВІДЭА4

Ціханоўская: Перамовы пра вызваленне людзей ідуць цяжка14

Беларуска, якую лічылі зніклай у Непале, жывая. Яна ў ізалятары ў Тайвані10

Палову сумы на экстранны збор для новай партыі вызваленых палітвязняў сабралі за паўтары гадзіны1

Канада можа стаць першым асацыяваным членам Еўрасаюза9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць10

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць