Вызначыўся супернік БАТЭ ў першым раўндзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў
Сёння ў Швейцарыі прайшло лёсаванне першага раўнда кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў.

Фота: Uefa.com
Супернікам барысаўскага БАТЭ будзе албанскі «Партызані» (Тырана).
Матчы пройдуць 11-12 і 18-19 ліпеня. Першы матч — у Албаніі.
Раней меркавалася, што ў Лізе чэмпіёнаў Беларусь прадставіць салігорскі «Шахцёр», але з-за дамоўных матчаў у клуба забралі чэмпіёнства і не пусцілі ў еўракубкі.
Таксама з-за вайны ва Украіне міжнародныя матчы не могуць праводзіцца ў Беларусі, а потым барысаўчане хатні паядынак правядуць на нейтральным полі без гледачоў.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары