Грамадства1212

У Гродне жылы комплекс назавуць у гонар каралевы Боны

Забудоўшчык выбраў назву для будучага жылога комплексу на гродзенскай вуліцы Магістральнай, каля паліклінікі № 5. Яго вырашылі назваць «Бона» ў гонар каралевы і вялікай княгіні Боны Сфорца, паведамляе Hrodna Life.

«Партрэт маладой жанчыны (прынцэса Бона Сфорца)». Карціна Яна Матэйкі

Конкурс на назву новага жылога комплексу на Магістральнай брэсцкая фірма PObudowa («Палессежылбуд») абвяшчала ў сваім тэлеграм-канале. Удзельніку, чыю назву абяруць, абяцалі падарыць дызайн-праект любога памяшкання.

Сярод прапанаваных падпісантамі варыянтаў былі імёны гістарычных асоб, звязаных з Гродна, ЖК «Бугарок», «Магістр» і падобныя — паводле назвы вуліцы, а таксама «станоўчыя прыгожыя словы» (так акрэсліла іх адна з аўтарак) кшталту «Абрыкос», «Мальдзівы» і «Прэстыж».

Забудоўца спыніўся на варыянце «Бона». «Тым самым мы звяртаем увагу на важную гістарычную асобу, якая кардынальна паўплывала на развіццё Гродна», — пракаментаваў  свой выбар забудоўшчык. 

Цагляны 10-павярховы дом з гістарычнай назвай будзе складацца з дзвюх сумежных секцый, якія ўтвораць закрытую дваровую прастору. У ім будзе тры пад’езды, а частка кватэр будзе са свабоднай планіроўкай. У каларыстыцы, размяшчэнні вокнаў і сілуэце будынка архітэктары спрабавалі пераасэнсаваць архітэктурную спадчыну Гродзенскай вобласці: Мірскі замак, царкву ў Мураванцы, Стары замак у Гродне.

Праект ЖК на Магістральнай. Крыніца: Urban Hrodna

Будаўніцтва плануюць пачаць летам 2023 года і завяршыць у 2024-м.

Што Бона Сфорца значыць для Гродна

Дачка міланскага герцага Бона Сфорца стала жонкай караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта І у 1518 годзе. Пры яе падтрымцы быў выдадзены першы Статут ВКЛ, будаваліся школы, храмы, шпіталі, праводзіліся рэформы.

Бона Сфорца набыла ў Юрыя Радзівіла Гродзенскае староства. Яна прывезла сюды невядомыя раней гародніну і садавіну, усталявала звычай есці відэльцам і трымаць пакаёвых птушак, стала заканадаўцай моды.

У Гродне на яе загад забрукавалі вуліцы і гандлёвую плошчу, горад атрымаў водаправод і дзве гарадскія пячаткі: асобную гандлёвую і ўрадавую з выявай аленя святога Губерта.

З часоў Боны паходзіць першая згадка пра знакаміты гарадскі ратушны гадзіннік, для абслугоўвання якога ў 1541 годзе Бона загадала ўзяць на службу спецыяльнага майстра. Таксама Бона фундавала грошы і на Фару Вітаўта і прафінансавала са скарбу стварэнне ў Гродне першага шпіталя пры кляштары і касцёле Святога Духа на сучаснай Савецкай вуліцы. Будынак стаіць там дагэтуль.

У 2019 годзе гродзенцы стварылі петыцыю аб ушанаванні каралевы Боны ў гарадской прасторы. Гарадскія ўлады згадзіліся, што гэта важна, дадалі Бону Сфорца ў адмысловы спіс, але прызналі, што грошай на ўсталяванне ў Гродне шыльды ці помніка пакуль няма.

Каментары12

  • конь
    28.05.2023
    Назавуць або і не назавуць. Не ведаем што скажа Бондарава.
  • К121
    28.05.2023
    *, во-во. Уже завтра Бондарева вой подымет, а послезавтра будет утверждён вариант "Гавриила"
  • Неравнодушные граждане
    28.05.2023
    До следующей жалобы неравнодушной жительницы Бондаревой, после чего переименуют в какую-нибудь рюсскую ерунду, не имеющую к нам никакого отношения

Цяпер чытаюць

Што вядома пра Максіма Палянскага і Мікалая Свірыдава — беларускіх альпіністаў, якія зніклі ў гарах Кыргызстана3

Што вядома пра Максіма Палянскага і Мікалая Свірыдава — беларускіх альпіністаў, якія зніклі ў гарах Кыргызстана

Усе навіны →
Усе навіны

На беларускіх дарогах ставяць «тэхаскія вароты»2

У Румыніі збіраюцца спыніць ужо другі энергаблок АЭС праз абмялелы Дунай4

Пляменнік скандальна вядомага беларускага шансанье заскаміў 20 тысяч акцёраў з усёй Расіі3

Зяленскі: Расія б'е па Украіне паўночнакарэйскімі ракетамі7

«Са шляхетнай душой, але неверагодна сціплы». Вядомыя беларусы ўспамінаюць Мілінкевіча1

Як беларусы адпачылі на круізным лайнеры за 7300 еўра5

У Мядзелі вырасцілі гіганцкі памідор11

Памер дапамогі на дзяцей да трох гадоў зробяць розным для ўсіх сем'яў11

У Гродзенскім заапарку ўпершыню нарадзілася птушаня палярных соў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра Максіма Палянскага і Мікалая Свірыдава — беларускіх альпіністаў, якія зніклі ў гарах Кыргызстана3

Што вядома пра Максіма Палянскага і Мікалая Свірыдава — беларускіх альпіністаў, якія зніклі ў гарах Кыргызстана

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць