Грамадства22

Ад Алеся Бяляцкага няма вестак ужо 25 дзён

Вядома, што кіраўніка «Вясны» і нобелеўскага лаўрэата этапавалі ў канцы красавіка ў горацкую калонію № 9. Але нават афіцыйнага падцвярджэння яго знаходжання там дагэтуль няма. 

Алесь Бяляцкі. Фота: «Наша Ніва»

3 сакавіка суд Ленінскага раёна Мінска пакараў Алеся Бяляцкага пазбаўленнем волі тэрмінам 10 гадоў, а яго калег Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча — на 9 і 7 гадоў зняволення адпаведна. Разгляд апеляцыйнай скаргі адбыўся 21 красавіка, Вярхоўны суд пакінуў прысуд без змен. Праваабаронцы ўтрымліваюцца ў зняволенні больш за 22 месяцы, паведамляе «Вясна».

Падтрымайце Алеся лістамі, паштоўкамі і тэлеграмамі: ПК № 9, 213410, Горкі, Дабралюбава, 16, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму.

На жаль, выпадак з Бяляцкім не ўнікальны. Доўгі час няма вестак ад Міколы Статкевіча (95 дзён), Максіма Знака (з лютага), Сяргея Ціханоўскага (з 10 сакавіка) і некаторых іншых вязняў.

Каментары2

  • Nano
    19.05.2023
    Зачищают поле по максимуму силовики, чтобы при смене власти в стране меньше было буйных и опасных для них. Всё указывает именно на это.
  • Паляшук
    19.05.2023
    Спадарыні Наталлі Пінчук і астатнім блізкім зняволеных - не падаць духам. Верым у лепшае, што гэта нейкія незразумелыя медыйныя гульні. Насамрэч, ніхто не выкраслены з парадку дня, і артыкулы ў перадавых сусветных СМІ тыпу The Washington Post таму доказ. Цывілізаваны свет хунце не дазволіць беспакарана здзекавацца з палітвязняў.
    П.с. З прыкрасцю зноў адзначаю, што нейкі дэнацыфікаваны ўральскі пельмень выклікаў больш увагі, чым наш Нобелеўскі лаўрэат. І рускі мір так проста не вытравіш, і прымусіць сябе неяк адгукацца на навакольны негатыў цяжэй, чым радасна зласлівіць над чарговым праплываючым па рацэ жмуром ворагам. Але трэба дбаць і перажываць аб сваіх людзях найперш.

Цяпер чытаюць

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі17

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі

Усе навіны →
Усе навіны

Гомельскаму чыноўніку давялося ўнікаць у праблему в'етнамскіх свіней

Японія запатрабавала змяніць новую карту свету, за якую прагаласавала ААН10

Ва Узбекістане вырашылі падкарэктаваць алфавіт. У ім стане больш літар8

Беларуса ў Расіі асудзілі на 25 гадоў за падрыхтоўку дыверсіі ў Новарасійску1

У Мінску пасля маштабнай рэнавацыі адкрыўся Палац шлюбаў на Камуністычнай ФОТЫ6

Дзмітрый Баскаў узначаліў назіральную раду хакейнага клуба «Дынама-Мінск»3

Падчас пажару ў Смалявіцкім раёне загінулі чатыры чалавекі

Еменскія хусіты наблізіліся да стратэгічна важнага Баб-эль-Мандэбскага праліва. Гэта новы выклік для сусветнай эканомікі5

У Беларусь прыехаў новы пасол Швейцарыі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі17

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць