Грамадства

Затрымалі лідара гурта Krumkač Арцёма Раманава

На працоўным месцы затрыманы гомельскі музыка, заснавальнік і лідар гурта Krumkač Арцём Раманаў. Цяпер ён знаходзіцца ў РАУС Чыгуначнага раёна Гомеля, паведамляе «Штодзень» са спасылкай на прамоўтара і валанцёра Ілью Міронава.

Аб прычынах затрымання музыкі на гэты момант нічога не вядома. Судовае пасяджэнне па адміністрацыйным правапарушэнні адбудзецца 7 красавіка.

Гурт Krumkač з Гомеля быў заснаваны ў пачатку 2018 года. 14 верасня 2018 года выйшаў яго дэбютны альбом Honar i Kroŭ.

2 снежня 2018 года гурт упершыню выступіў у межах «Крывійскага гіга». Там жа быў прадстаўлены сінгл Kryŭja, які запісалі пазней. У лістападзе 2019 года ў гурта выйшаў другі альбом — Kryvijskaja Dyvizija, у які ўвайшлі два папярэднія сінглы таго года (Kryŭja, Naš Šliach).

Каментары

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА5

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Банкамат не прыняў у мінчанкі 100‑рублёвыя купюры. Ва ўсіх банкнот аказалася адна асаблівасць4

Праз атаку дронаў зноў пажары ў расійскай Пермі4

У калоніі памёр асуджаны за хабар дырэктар Cкідзельскага цукровага камбіната14

У Брэсце ў Мухаўцы знайшлі цела патанулай 82‑гадовай жанчыны1

Пачобут: Кожную ноч мне сніцца турма, хоць там начных кашмараў у мяне не было4

42‑гадовую інжынерку з Калодзішчаў асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Масква заклікала ўлады замежных краін эвакуяваць дыпламатаў з Кіева8

У Беларусі дыстанцыйніка хацелі звольніць, бо ён тры гадзіны не быў на сувязі. Чым усё скончылася

Тэст для Кіра Стармера. У Брытаніі чакаюць мясцовых выбараў — і беспрэцэдэнтных вынікаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА5

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць