Літва падасць на Беларусь у Міжнародны суд за правакаванне мігранцкага крызісу
Урад Літвы ўхваліў ініцыятыву мясцовага Міністэрства юстыцыі аб прыцягненні беларускіх улад да адказнасці за незаконны ўвоз мігрантаў. Пра гэта 5 красавіка паведаміла Міністэрства юстыцыі Літвы.

Беларусі будзе выстаўлены пазоў за невыкананне палажэнняў Пратакола аб незаконным увозе мігрантаў па сушы, моры і паветры, які дапаўняе Канвенцыю ААН супраць транснацыянальнай арганізаванай злачыннасці. Міністэрства юстыцыі Літвы пачне перамовы аб перадачы спрэчкі ў арбітраж ці Міжнародны суд.
«Дыктатары не маюць імунітэту ад міжнароднага права. Пасля Пуціна настала чарга рэжыму Лукашэнкі ўзяць на сябе адказнасць», — заявіла міністарка юстыцыі Літвы Эвеліна Дабравольская.
Па словах міністаркі ўнутраных спраў Агнэ Білатайце, Літва робіць вельмі важны і неабходны крок, ініцыюючы ў Міжнародным судзе справу супраць беларускага рэжыму ў сувязі з міграцыйным крызісам. На яе думку, так Літва не толькі абароніць свае інтарэсы, але і прыцягне ўвагу міжнароднай супольнасці да парушэнняў правоў чалавека, учыненых уладамі Беларусі.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары