Грамадства2121

Дарадца прэзідэнта Літвы пра абмежаванні для беларусаў: Падчас вайны гэта неабходна

Галоўны дарадца прэзідэнта Гітанаса Наўседы ў пытаннях нацыянальнай бяспекі Кястуціс Будрыс кажа, што, паколькі вайна Расіі ва Украіне працягваецца, Літва павінна ўвесці абмежаванні на атрыманне грамадзянамі Расіі і Беларусі грамадзянства Літоўскай Рэспублікі, піша Delfi.

Па словах дарадцы кіраўніка краіны, гэта трэба, каб, калі ў наступным годзе ў краіне будзе праведзены рэферэндум аб множным грамадзянстве, не спатрэбілася пашыраць кола выхадцаў з краін-агрэсараў, якія маюць права на набыццё грамадзянства Літвы. Таму, працягнуў ён, неабходнае больш строгае рэгуляванне.

«Такое абмежаванне падчас вайны, калі Расія і Беларусь ажыццяўляюць агрэсію супраць Украіны — неабходнае, пакуль у нас такая сітуацыя, пакуль яна не змянілася. Тут я б у першую чаргу засяродзіўся на найбліжэйшых рашэннях, якія звязаныя з вайной у рэгіёне. Мы не можам дазволіць сабе пашыраць кола асоб з падвойным грамадзянствам з гэтых дзяржаў», — сказаў К. Будрыс.

Аднак дарадца Г. Наўседы адзначыў, што ў доўгатэрміновай перспектыве, магчыма, прыйдзецца шукаць рашэнні, якія дазволілі б перагледзець прапанаваныя абмежаванні. Спрасціць працэдуру атрымання грамадзянства можна будзе толькі ў тым выпадку, калі сітуацыя з бяспекай у рэгіёне істотна зменіцца, а Масква спыніць баявыя дзеянні ва Украіне.

«У доўгатэрміновай перспектыве ў нас усё ж павінны быць прадугледжаныя механізмы для перагляду ўсяго гэтага, калі сітуацыя зменіцца, што вельмі і вельмі малаверагодна», — падкрэсліў ён. Цяпер у Сейме ідзе абмеркаванне прапановы міністра ўнутраных спраў Агне Білатайце і старшыні парламенцкага камітэта па нацыянальнай бяспецы і абароне Лаўрынаса Кашчунаса прыпыніць прыём заяў грамадзян Расіі і Беларусі і рашэнняў па іх адносна грамадзянства Літоўскай Рэспублікі. Па словах ініцыятараў, апошняя прапанова прадстаўленая пасля ацэнкі значэння інстытута грамадзянства і з мэтай не дапусціць атрымання грамадзянства Літвы грамадзянамі тых краін, якія ўдзельнічаюць у расійскай агрэсіі супраць Кіева.

Каментары21

  • Anatol Starkou
    28.03.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Жвір
    28.03.2023
    Літвін, дзяржава па сваіх каналях атрымлівае інфармацыю, аналізуе й прагназуе падзеі, і ўсе ейныя дзеяньні прызначаны, каб загадзя апярэдзіць праблемы й як мага зьменшыць негатыўныя наступствы. Зь дзеяньняў ліетувісаў можна зрабіць выснову, што яны прадбачаць у кароткатэрміновай перспектыве нейкія падзеі (здагадайцеся самі), якія выклічуць хвалю лавінападобнай міграцыі бежанцаў з Беларусі... Ну, не з бадуна ж, і не празь капрызы, ліетуаісы раптам распрацавалі такія зьмены ў заканадаўстве й працэдурах да яго ? Думайце...
  • Вайной можна што хочаш апраўдаць але
    28.03.2023
    Вайной гэта апраўдаць нельга гэта метад разчалавечвання.

Цяпер чытаюць

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца3

У аэрапорце Каліфорніі самалёт перакуліўся ўверх коламі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць