Жонка зімбабвійскага кіраўніка Аксілія Мнангагва ў найбліжэйшы час наведае Беларусь, паведаміў Аляксандр Лукашэнка.
Сёння ён правёў сустрэчу з Віктарам Шэйманам, які курыруе супрацоўніцтва з краінамі Афрыкі. Лукашэнка, у прыватнасці, пацікавіўся, як ідзе работа над сумеснымі праектамі, у тым ліку па выніках візіту ў Зімбабвэ.
«Як прасоўваюцца гэтыя пытанні? Мы ж абяцалі дапамагчы ім у ахове здароўя — сістэму наладзіць. Мацярынскую, дзіцячую смяротнасць. Тут мы ім павінны вельмі сур'ёзна дапамагчы. З дзіцячым харчаваннем. У найбліжэйшы час прыязджаюць іх людзі. У тым ліку жонка прэзідэнта (Зімбабвэ). У нас будуць працаваць, весці перамовы», — сказаў Лукашэнка.
У канцы студзеня Лукашэнка з вялікай дэлегацый, у тым ліку з Ірынай Абельскай, сваёй былой лекаркай і меркаванай маці Мікалая Лукашэнкі, пабываў у Зімбабвэ.
Цяпер чытаюць
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары