Ірына Абельская таксама была ў Зімбабвэ і сядзела разам з Колем ФОТА
Доктар медыцынскіх навук, галоўная лекарка Рэспубліканскага клінічнага медцэнтра Упраўлення справамі прэзідэнта Ірына Абельская знаходзілася ў складзе беларускай дэлегацыі, якая прыляцела ў Зімбабвэ, піша «Народная воля».

Сумеснае фота Ірыны Абельскай і яе магчымага сына Мікалая Лукашэнкі з дзяржаўнага банкета, арганізаванага з нагоды афіцыйнага візіту Аляксандра Лукашэнкі, публікуюць мясцовыя сродкі масавай інфармацыі.

У зімбабвійскіх сюжэтах навін з'яўляліся і іншыя вядомыя беларускія чыноўнікі: прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі Наталля Эйсмант, міністр сельскай гаспадаркі Ігар Брыло, міністр замежных спраў Сяргей Алейнік, міністр падаткаў і збораў Сяргей Налівайка, старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў і іншыя.
Паведамляецца, што банкет «адбыўся пасля таго, як на працягу дня было падпісана некалькі пагадненняў аб узмацненні эканамічнага супрацоўніцтва… Кіраўнікі дзяржаў паднялі тост за мір, росквіт і моцнае здароўе народаў дзвюх краін».
Чытайце таксама:
Чаму Лукашэнку ў Зімбабвэ суправаджаў часовы павераны Беларусі ў ЗША?
Лукашэнка звазіў у Зімбабвэ Умку ФОТА
Доля Зімбабвэ ў эканоміцы Беларусі мізэрная. Чаму тады прапаганда надае столькі ўвагі візіту Лукашэнкі ў гэтую краіну?
-
Каго вышуквае міліцыя? Па 39% — палітычных і аліментшчыкаў. Рэшта — усе астатнія артыкулы ФОТАФАКТ
-
Ціханоўская пачала ўдзел у саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці з сустрэчы з Зяленскім
-
Беларусы начамі стаяць у чарзе, каб уладкавацца на склад Wildberries у «Вялікім камені» з заробкам ад 1500 рублёў
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары