Самалёт у Мачулішчах атакавалі двума дронамі беларусы, удзельнікі плана «Перамога» — Азараў
Кіраўнік аб’яднання Bypol Аляксандр Азараў паведаміў «Белсату», што расійскі самалёт А-50 у Мачулішчах атакавалі з паветра. Напад з дапамогай дронаў учынілі ўдзельнікі плана «Перамога», яны цяпер у бяспецы.

Раней Азараў пацвердзіў «Нашай Ніве», што дыверсію ўчынілі беларусы.
«Гэта былі дроны. Удзельнікі аперацыі цяпер ужо ў бяспецы за межамі краіны. Усе выехалі, хай цяпер шукаюць ветру ў полі», — сказаў Азараў «Белсату».
Ён паведаміў, што аперацыю рыхтавалі некалькі месяцаў.
Інфармацыю пра два дроны пацвярджае і «Беларускі Гаюн». Канал таксама дадае, што сілавікі Лукашэнкі знайшлі сумку з пультамі кіравання дронамі.
Нагадаем, ранкам каля 9-й раніцы на аэрадроме былі чутныя два выбухі. Паведамлялася, што пацярпеў вельмі каштоўны расійскі самалёт дальняй разведкі ДРЛВ А-50, ён быў падарваны ў двух месцах. Усяго такіх самалётаў у Расіі, сапраўдных і няспраўных, дзевяць. Ён выкарыстоўваўся для навядзення расійскіх ракет на цэлі ва Украіне.
Чытайце падрабязней:
«Байпол»: Самалёт ДРЛВ А-50 быў падарваны ў двух месцах, яны паказаныя на фота
Гаюн: На аэрадроме Мачулішчы мог быць пашкоджаны мегакаштоўны расійскі самалёт А-50. З чата Мачулішчаў выдалілі ўсе паведамленні
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары