Кіно11

Магія Хогвартса вяртаецца: новы фільм пра Гары Потэра ўжо ствараецца

Займаецца гэтым кінастудыя Warner Bros., якая зняла ўсе папярэднія часткі культавай франшызы.

Фота: кадр з фільма «Гары Потэр і Філасофскі камень»

Кінастудыя Warner Bros. ужо прыступіла да распрацоўкі новай часткі фільма пра «хлопчыка, які выжыў». Пра гэта 15 лютага паведаміла газета The Sun са спасылкай на сваю крыніцу.

Гаворка ідзе аб экранізацыі чарговай кнігі брытанскай пісьменніцы Джоан Роўлінг «Гары Потэр і Праклятае дзіця», дзе сюжэт разгортваецца ўжо вакол дзяцей галоўных персанажаў франшызы.

Паводле інфармацыі крыніцы, студыя зараз імкнецца вывесці «Праклятае дзіця» на вялікія экраны і вярнуць у фільм усім вядомых акцёраў.

«Цяпер фільм знаходзіцца на стадыі распрацоўкі, і студыя абмяркоўвае наступныя крокі, каб прасунуць яго наперад. Усе вельмі жадаюць вяртанні Дэніэла Рэдкліфа і іншых галоўных акцёраў, аднак да гэтага яшчэ вельмі далёка. Трэба спачатку ўзгадніць колькасць будучых фільмаў, іх бюджэт і сцэнары», — паведаміла крыніца газеты The Sun.

Таксама стала вядома, што новы фільм пра Гары Потэра можа быць падзелены на дзве часткі, як гэта ўжо было зроблена з «Дарамі смерці».

«Мы спадзяемся, што «Праклятае дзіця» можна будзе ператварыць у два асобныя, але сувязныя фільмы — і абодва яны змогуць вельмі парадаваць гледачоў», — адзначае крыніца.

Аповесць пра хлопчыка са шрамам з'яўляецца адной з самых культавых і вядомых франшыз ў гісторыі. Толькі адны фільмы за ўвесь час сусветнага пракату ў сукупнасці сабралі амаль 7,8 млрд. даляраў (каля 21,7 млрд руб). 

Таксама нядаўна выйшла новая камп'ютарная гульня пра Гары Потэра, якая ўжо сабрала мноства пазітыўных рэцэнзій і перавысіла ўсе чаканні фанатаў магычнага свету.

P. S. Пазней кінакампанія Warner Bros. абвергла гэтую інфармацыю, назваўшы яе «хлуслівай».

Чытайце яшчэ:

Што паглядзець. «Покерфэйс» (Poker Face) — дэтэктыў пра дзяўчыну з суперсілай

Раман «Нельга забыць» Уладзіміра Караткевіча выйшаў у фармаце аўдыякнігі

На YouTube выклалі адрэстаўраваную версію фільма «Дзікае паляванне караля Стаха» 

Каментары1

  • Юю
    16.02.2023
    Фильм о старости Гарри, "Мальчик, который выжил из ума"

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць