Меркаванні3737

Аляксей Арастовіч назваў трактоўку рускай мовы як «мовы агрэсара» псіхалагічным адхіленнем

Былы дарадца Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч, нядаўна звольнены са сваёй пасады, у сваім тэлеграм-канале выказаўся ў абарону рускай мовы. Ён лічыць, што абагульненні ў гэтым выпадку неправамерныя, як і ўскладанне на гэтай аснове калектыўнай віны.

У сваім допісе Арастовіч сцвярджае наступнае:

1. Неправамерная генералізацыя (абагульненне) — прыкмета адхілення. Сутнасная прыкмета агрэсара — агрэсіўнасць, гвалтаўніка — гвалтаванне, забойцы — забойства.

А вось абагульненне па неістотнай прыкмеце, якой у гэтым выпадку з'яўляецца мова — гэта паказчык няздольнасці вызначаць з'явы.

2. Ускладанне калектыўнай віны па прынцыпе неправамернага абагульнення — гэта непрызнанне суб'ектнасці асобы і адмаўленне свабоды волі.

А гэта, у сваю чаргу, — паказчык няздольнасці адрозніваць рэальныя псіхічныя працэсы, якія вызначаюць і падахвочваюць чалавека, ад сваіх уяўленняў пра гэта.

3. Наяўнасць хоць бы аднаго носьбіта / карыстальніка рускай мовы, які адмаўляе агрэсію, пуцінскую ідэалогію і практыку, агрэсію супраць Украіны, прыніжэнне ўкраінскай мовы і культуры азначае, што паміж выкарыстаннем рускай мовы і агрэсіўнасцю да ўкраінскай непасрэднай сувязі няма.

А так як такіх носьбітаў ці карыстальнікаў — не адзінкі, а мільёны, то прыпісванне рускай мове агрэсіўнасці да ўкраінскасці як самаўласцівай прыкметы — гэта паказчык няздольнасці вызначыць рэальныя сувязі паміж прычынай і наступствам.

Чытайце таксама:

Арастовіч даў інтэрвʼю, словы з якога прапагандысты вырвалі з кантэксту і актыўна посцяць

Арастовіч напісаў заяву на звальненне з пасады дарадцы Офіса прэзідэнта Украіны

Арастовіч патлумачыў сваю заяву пра тое, што ракету ў Дняпры збіла СПА

Каментары37

  • Дол
    15.02.2023
    Пасланне зразумелае. Нельга дапускаць дыскрымінацыю па моўнай прыкмеце сваіх і чужых грамадзян. Але пры гэтым, дзяржаўнасць украінскай мовы і культуры стаіць у прыярытэце. Так і павінна быць. З увагай на тое, што расейская мова ва ўсе часы, асабліва цяпер, з‘яўляецца інструментам каланіяльнай палітыкі Расеі. Таму і ў Беларусі трэба вяртаць статус.беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, а расейскай надаць статус міжнацыянальных зносін. А сам пераход на беларускую мову ўсіх установаў забяспечыць цягам 10-15 гадоў. Пакіданне ж расейскай мовы ў статусе дзяржаўнай, гэта пакіданне Беларусі ў каланіяльнай залежнасці ад Расіі, з усімі выцякаючымі наступствамі ў выглядзе эканамічнай, культурнай і вайсковай інтэрвэнцыі.
  • Сьвядомы
    15.02.2023
    Агент Арастовіч актывіраваны і ўведзены ў гульню. Хутка пачне шкадаваць "нашых хлопчыкаў".
  • ром
    15.02.2023
    Логичные умозаключения умного человека! жаль что таких мало

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская выступіць на амерыканскім форуме па бяспецы ў Аспене13

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць