Спорт44

У Азаранкі здалі нервы

Беларуска вельмі крыўдна саступіла сёння Каралін Вазняцкі – 6:1, 4:6, 5:7.

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка прайграла другі матч выніковага турніру 2009 года. У сераду, 28 кастрычніка, яна вельмі крыўдна саступіла датчанцы Каралін Вазняцкі – 6:1, 4:6, 5:7.

Першы сэт беларуска выйграла без праблем, узяўшы тры чужыя падачы - 6:1.

У другім – узніклі праблемы. Так, пяты гейм працягваўся ажно 30 хвілін, Вазняцкі мела ажно сем брэк-пойнтаў, але Азаранка узяла той гейм, але саступіла партыю - 4:6.

У трэцім сэце пры ліку 5:5 (Азаранка вяла ў ліку 4:2, прычым узяла толькі адзін гейм і чатыры чужыя, датчанка польскага паходжання, адпаведна, узяла таксама толькі адзін свой гейм)

Вікторыя была пакарана за неспартовыя паводзіны.

Саступаючы сэт, яна спачатку дэманстратыўна запуліла мяч на трыбуны, за што атрымала заўвагу ад суддзі, потым зламала сваю ракетку ад корт – зноў заўвага, потым зламала яшчэ адну ракетку ўжо за межамі корта, за што ўрэшце і была пакараная адным балам – 5:6.

У 12-м гейме беларуска проста стала.

Вазняцкі без праблем узяла гейм і адпаведна сэт (5:7) і наогул матч, які доўжыўся тры гадзіны.

Такім чынам у беларускі адна перамога (учора над сербкай Еленай Янкавіч - 6:3, 6:2) і адна параза пры розніцы сэтаў – 3:2.

У пятніцу Азаранка мелася згуляць з першай ракеткай свету расіянкай Дзінарай Сафінай,

якая сёння пры ліку 1:1 у першым сэце адмовілася ад матчу з Еленай Янкавіч з прычыны траўмы спіны. Янкавіч такім чынам перамагла, Сафінай залічана параза.

Становішча: Вазняцкі - 1 перамога (1 гульня), Азаранка - 1 (2 гульні), Янкавіч - 1 (2 гульні). Сафіна - 0 (1).

***

Выніковы турнір найлепшых тэністак свету праходзіць у сталіцы Катара горадзе Доха.

Вікторыя Азаранка (6-ы пасеў) трапіла ў «белую» групу разам з Дзінарай Сафінай (Расія), Еленай Янкавіч (Сербія) і Каралін Вазняцкі (Данія). Адразу пасля гэтага матчу пачнецца гульня Сафіна — Янкавіч.

У чацвер у нашай групе згуляюць Д. Сафіна і К. Вазняцкі. Свой заключны матч — супраць Дзінары Сафінай — Вікторыя Азаранка правядзе ў пятніцу.

У «бардовай» групе гуляюць Серэна і Венус Уільямс, Елена Дзяменцьева і Святлана Кузняцова.

За кожны выйграны матч у групе тэнісістка атрымае 100 тыс. даляраў. Пераможца турніру атрымае 1,55 млн даляраў, фіналістка — 780 тыс. даляраў.

У паўфіналы выходзяць па дзве лепшыя тэнісісткі з групы (31 кастрычніка). Фінал — 1 лістапада.

Каментары4

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі4

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі

Усе навіны →
Усе навіны

Ці могуць старшакласнікі адмовіцца ад вучэбна-палявых збораў?

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый14

У ЗША пацвердзілі выпадак заражэння хантавірусам

Брытанец з падазрэннем на хантавірус высадзіўся на самы аддалены востраў свету. Лондан адправіў яму на дапамогу медыкаў-парашутыстаў3

Атамныя мары Савецкай Беларусі: Браслаў, Віцебск, Лукомль ці Палессе? Чаму на Беларусі так і не з’явілася маштабная сетка АЭС4

Прэм'ер Індыі заклікаў грамадзян ашчаджаць паліва і не купляць золата

«Мяч на іх баку». Рыжанкоў распавёў пра адносіны з Польшчай21

Трамп двума словамі ацаніў ідэі Ірана аб завяршэнні вайны2

Даследчыкі абверглі папулярнае меркаванне пра эфект гарызантальных ці вертыкальных палосак на адзенні3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі4

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць