Грамадства33

Сілавікі і чыноўнікі пераходзяць на карыстанне тым, з чым змагаліся

На фоне масавых рэпрэсій GSM-сувязь перастала выкарыстоўвацца — тонкія пытанні вырашаюцца ў Telegram i Signal, а па тэлефонах разыгрываюцца працоўныя сцэнкі для тых, хто слухае. 

«Па тэлефонах цяпер толькі пратакольныя размовы. Усё па рабоце, ні ўправа ні ўлева. Гаворыш столькі, колькі гатовы даць праслухаць уубэшнікам [УУБ — упраўленне ўласнай бяспекі]. Усе астатнія размовы — толькі праз мэсэнджары.

Апошнія месяцы уубэшнікі актыўна ўкідваюць інфармацыю, што яны могуць слухаць тэлеграм, прыводзяцца прыклады афіцэраў без імёнаў, якіх нібыта арыштавалі, бо нешта перахапілі. Але ніхто не ведае, што за яны. Таму гэта выглядае як байка, каб знізіць давер да таго, што непадкантрольна кантралёрам», — сказаў «Нашай Ніве» адзін з беларускіх сілавікоў. 

«У нашым аддзеле ўсе аператыўнікі размаўляюць праз Telegram ці Signal па асабістых пытаннях. Пачалося гэта, бадай што, пасля зліваў «Байпола». Я з гэтым звязваю тое, што больш праслухоўкі ставіцца на «курылках» — проста ўжо менш могуць слухаць размовы, спрабуюць нешта вычэпліваць у іншых месцах», — дадаў іншы наш суразмоўца з міліцыі.

Чытайце таксама: У Мінску праслушку цяпер расстаўляюць не толькі ў кватэрах, але і на некаторых вуліцах

«Я б таксама не выключаў узрастання маштабу камунікацыі нашых «сілавікоў» з расійскімі «калегамі». Раней нефармальныя сувязі спрабавалі кантраляваць, адсочваць. А цяпер гэтак жа, як мы без наступстваў гаворым з журналістамі, лаяльныя Расіі афіцэры могуць кантактаваць з расійскімі куратарамі, або проста «калегамі», фармаваць з імі гурткі па інтарэсах. Я то ў шырокія кантакты і пагрозу змовы з Захаду не веру, а вось у змову супраць Лукашэнкі, інспіраваную Расіяй — цалкам. І я не тое што думаю, я ведаю, што Лукашэнку гэтае пытанне хвалюе, яму ўжо не могуць прыносіць, як раней, стэнаграмы размоваў яго афіцэраў і чыноўнікаў на «проста пачытаць». У краіне сапраўды павялічваюцца маштабы праслухоўкі дзяржслужачых», — дадаў яшчэ адзін наш суразмоўца. 

«Я па GSM размаўляю са сваякамі на побытавыя тэмы: бульба, рамонт машыны, вучоба дзяцей. Ніякіх тонкіх тэм не закранаю, проста зусім не гаварыць па GSM — гэта падазрона. А ўсё важнае пакідаю для мэсэнджараў, нават размовы з адкрытымі «ябацькамі» — таксама там. Яны таксама па GSM асабліва не гавораць, прынамсі ў маім калектыве», — сказаў нам адзін з абласных чыноўнікаў. 

Каментары3

  • Оруэлл
    12.02.2023
    За что боролись на то и напоролись.
    Существует несколько, параллельных Беларусей.
    Одна - в папках для лукашенко и по гоств для лукашенко и ядерных ябатек, и много, много других Беларусей.
    Разгромив то, за чем следили - все общественные, опозиционные и партийные структуры, загнали население в мессенджеры и подполье, т.е. в параллельные, непересекающиеся Беларуси. Которые живут своими жизнями и по своим законам. Фактически получили разрушенную и уничтоженную ОСНОВНУЮ Беларусь, БЕЛОРУССКУЮ Беларусь, Беларусь для Белоруса.
    Имеем Беларусь для русских и их сторонников, имеем Беларусь для ябатек и лукашенок, но не имеем белорусской Беларуси для Белоруса......
  • Абу
    12.02.2023
    Ябацькі, заводзьце паштовых галубоў. Да вас будуць прыглядацца пільней за ўсё, бо хто вас ведае - мо, вы якраз найбольш заканспіраваныя ворагі!
  • Мінак
    12.02.2023
    Так, сядзяць "красауцы" у Signal.
    Але куды глядзіць начальства? Трэба забараняць ім смартфоны.

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый9

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне правялі рэканструкцыю вызвалення горада з фарсіраваннем Нёмана ФОТЫ9

Прапагандыстка з Кемерава, якая павіншавала маці зніклага на вайне расіяніна, выбачылася за гэта6

Хто быў нулявым пацыентам на круізным лайнеры, дзе ўспыхнуў хантавірус, і як ён заразіўся9

У колькі гадоў беларусы звычайна жэняцца і выходзяць замуж5

У Віктара Бабарыкі нарадзіўся ўнук. Яго назвалі ў гонар дзеда13

За драмай выратавання барысаўскага ката з дрэва сачылі тысячы людзей4

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне73

«Нашыя людзі сярод вертухаяў». Вінаградаў — пра чалавечнасць, якая існуе нават у зняволенні4

«Пакуль я ў Беларусі, я ў стане абараняць Саюз палякаў». Пачобут патлумачыў, чаму хоча вярнуцца ў Беларусь18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый9

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць