Грамадства1212

«А что, белорусский язык существует? Так это красивый язык». Намеснік дырэктара «Белсата» расказаў пра моўную палітыку канала

Намеснік дырэктара тэлеканала «Белсат» Аляксей Дзікавіцкі даў вялікае інтэрв'ю радыё «Свабода», у якім сярод іншага закрануў і такі аспект, як моўная палітыка канала, — пашырэнне вяшчання на рускай мове і практыку двухмоўных эфіраў, якая многім падаецца заганнай.

— «Белсат» цяпер многія крытыкуюць за рускую мову. Чаму вы пачалі рабіць стаўку на рускамоўную аўдыторыю Расіі і аўдыторыю ва Украіне? Які плён працы ў гэтым кірунку? Ці не замінае гэта працы для беларусаў?

— «Белсат» застаецца беларускамоўным каналам. У будні мы максімальна маем ад 2 да 2,5 гадзіны эфіру па-руску. А «Белсат» вяшчае 17—18 гадзін у суткі. Так што гэта вельмі малая частка эфіру.

У нас і раней было пару праграм па-руску (да прыкладу, сатырычная праграма «Вечерний шпиль», кароткая праграма «Вот так»). Праграма «Жэстачайшы мульт» была на трасянцы.

24 лютага 2022 года, калі пачалася вайна, мы сабраліся раніцай у студыі, і трэба было прымаць рашэнне, што рабіць. Вядома, што трэба было пераходзіць як мага хутчэй на жывы эфір. Паўстала пытанне: на якой мове. І мы прынялі рашэнне, што на дзвюх мовах пачынаем вяшчаць. Беларуская мова, вядома, будзе нашай асноўнай. Але ў нас ёсць гледачы — украінцы, расіяне, мы хочам, каб праўду пра нас пабачылі не толькі ў Беларусі. У нас ёсць пэўная публіка ў Казахстане — каля 10%, у Арменіі, у Азербайджане, у Малдове — будзем вяшчаць на дзвюх мовах. І гэта апраўдалася.

На пачатку вайны наш рускамоўны канал «Вот так» меў каля 300 тысяч падпісчыкаў. А зараз — 1 мільён. І што важна — прыкладна палова падпісчыкаў і ўвогуле праглядаў — з расійскіх ІР. Калі за год палічыць — гэта сотні мільёнаў праглядаў. Я лічу гэта вельмі істотным. Бо часта расіяне не разбіраюцца, можа, думаюць дзе-небудзь у Сібіры, што гэта афіцыйныя беларускія каналы, калі вяшчаюць па-беларуску…

Але калі паглядзець на фронт не вайсковы, а інфармацыйны, на пачатку вайны на гэтым інфармацыйным фронце было вельмі мала жаўнераў. Каго мы можам назваць? Свабодаўскі праект «Настоящее время», «Нямецкую хвалю» — і ўсё. Потым «Дождь» аднавіў вяшчанне, але ў іх праблемы. А беручы пад увагу моц і такое «багацце» расійскай дзяржаўнай прапаганды — гэта нуль, мы вельмі слабенькія. Таму я вырашыў, што вельмі істотна гаварыць расіянам пра гэта. Бо вораг жа адзін.

Калі Расія паламае зубы аб Украіну, гэта залежыць і ад Беларусі. Калі некалькі тысяч расіян зразумеюць, што творыць іх урад, гэта варта рабіць. І яшчэ адзін істотны момант: калі шмат гадзін у эфіры сядзеў беларускамоўны і рускамоўны вядоўца, вельмі цікава было чытаць каментары расіян. 

То-бок, у прынцыпе, гэта не было мэтай, але аказалася, што для часткі расіян мы адкрылі існаванне беларускай мовы і зрабілі яе раўнапраўнай. Нам шмат пісалі: «А что, белорусский язык существует? Так это красивый язык».

Таму мы працягваем рускамоўнае вяшчанне. Мы хочам, каб нас глядзелі і ў Расіі, і ва Украіне, у нас ёсць цяпер дзве беларуска-ўкраінскія праграмы. Так што мы ўсё больш становімся рэгіянальным тэлеканалам, абсалютна не губляючы сваёй беларускай ідэнтычнасці.

Каментары12

  • Партызан
    18.01.2023
    Няхай цяпер пан дырэктар патлумачыць, чаму расейскія сынхроны ў яго навінах даюцца без перакладу, а ўкраінскія сынхроны перакладаюцца. Гэта вельмі знакава, і шмат кажа пра лад мысьленьня на канале.
  • Міхась
    18.01.2023
    Перастаньце рабіць перадачы па-расейску, замест гэтага ўкраінскую, вось убачыце, як заграюць рэйтынгі
  • Mike
    18.01.2023
    >>Так што мы ўсё больш становімся рэгіянальным тэлеканалам, абсалютна не губляючы сваёй беларускай ідэнтычнасці

    Ён, падаецца, сам не ўсведамляе, наколькі гэта ўзаемна супярэчлівая шыза. Ці наўмысна крывіць душой

Цяпер чытаюць

Упершыню за чатыры гады Белстат апублікаваў звесткі аб нараджальнасці і смяротнасці. Даныя жахаюць39

Упершыню за чатыры гады Белстат апублікаваў звесткі аб нараджальнасці і смяротнасці. Даныя жахаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Кожны год, 21 мая, сэрца сціскаецца ад болю13

Трамп абвясціў пра стварэнне новай супрацьракетнай абароны ЗША «Залаты купал», якая павінна стаць найлепшай у свеце5

Грузія цалкам забараніла рээкспарт аўто ў Расію і Беларусь. Што гэта азначае для беларусаў на практыцы?9

У Мінску кіроўца збіў на пераходзе сямігадовага хлопчыка на самакаце1

Навуковец распавёў пра геалагічныя загадкі Беларусі: іртуць з зямлі і кратар ад падзення метэарыта, які знішчыў усё жывое ў радыусе тысяч кіламетраў9

Улады Іспаніі патрабуюць ад Airbnb выдаліць больш за 60 тысяч аб'яў аб арэндзе жылля1

Кіраўнік «Еўраопта» выйшаў на свабоду4

Туск: Польшча не адправіць войскі ва Украіну, гэта канчатковае рашэнне18

Ва Ушачах каля людскіх дамоў заўважылі ваўка з абадраным хвастом2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Упершыню за чатыры гады Белстат апублікаваў звесткі аб нараджальнасці і смяротнасці. Даныя жахаюць39

Упершыню за чатыры гады Белстат апублікаваў звесткі аб нараджальнасці і смяротнасці. Даныя жахаюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць