Грамадства55

Пуцін едзе ціснуць на Лукашэнку і наганяць страх расійскага наступу на Украіну з Беларусі — ISW

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, верагодна, будзе аказваць ціск на Аляксандра Лукашэнку, каб ён пайшоў на ўступкі ў расійска-беларускай інтэграцыі на маючай адбыцца сустрэчы ў Мінску 19 снежня — гэта першая сустрэча Пуціна з Лукашэнкам у Мінску з 2019 года. Так мяркуюць аналітыкі Інстытута вывучэння вайны (ISW).

У чарговай справаздачы ISW паведамляецца, што Лукашэнка і Пуцін абмяркуюць пытанні расійска-беларускай інтэграцыі, ваенна-палітычныя пытанні і рэалізацыю праграм Саюзнай дзяржавы. Крэмль імкнецца выкарыстоўваць Саюзную дзяржаву для ўсталявання расійскага сюзерэнітэту (кантролю) над Беларуссю.

Лукашэнка ўжо стварае інфармацыйныя ўмовы, каб адхіліць расійскія інтэграцыйныя патрабаванні, як ён гэта рабіў дзесяцігоддзямі. Лукашэнка падкрэсліў, што «ніхто, акрамя нас, Беларуссю не кіруе», і што Беларусь гатова будаваць адносіны з Расіяй, але іх адносіны «заўсёды павінны зыходзіць з таго, што мы — суверэнная і незалежная дзяржава». Лукашэнка дагэтуль у значнай ступені супраціўляўся інтэграцыйным патрабаванням Расіі і адмаўляўся далучыць беларускія сілы да ўварвання Расіі ва Украіну.

Зараз ISW ацэньвае расійскае ўварванне ва Украіну з Беларусі як нізкае, але магчымае. Тое, што беларускія войскі ўварвуцца ва Украіну без расійскай ударнай сілы, малаверагодна.

Аднак сустрэча Пуціна і Лукашэнкі — як мінімум — паспрыяе расійскай інфармацыйнай аперацыі, якая імкнецца зламаць волю Украіны і гатоўнасць Захаду падтрымліваць Украіну. 

Крэмль наўрад ці зломіць украінскую волю да барацьбы, пішуць аналітыкі. Крэмль, верагодна, імкнецца пераканаць Захад прыняць ілжывы факт, што Украіна не можа істотна змяніць цяперашнія лініі фронту і што вайна фактычна зайшла ў тупік. ISW лічыць, што такая выснова няправільная і што Украіна мае добрыя шанцы вярнуць значную тэрыторыю ў бліжэйшыя месяцы.

Каментары5

  • шишь-бешь
    17.12.2022
    Если уж сам едет, значит, остальные давилки не работают? И это последнее, что он решил предпринять?))
  • ЦРУ
    17.12.2022
    Iдыёты, пуцiн бы нiкуды не ехаў, калi б у iх ужо не было ўсё узгоднена. Трэба ж такiмi iдыётамi быць, цi на маскву працуе гэты "iнстытут"
  • відьмаявідьма
    17.12.2022
    19... 19... 19...

    асабіста я не шукаю нейкіх супадзенняў у датах, але... ведаю, што нехта захапляецца шаманствам...
    19 снежня 2010... ніхто не памятае, што было? не?

    і тое, што ўпершыню прыязжае (а ён жа ўжо амаль не вылазіць з бункера) з 19 (візіт у 19 - напярэдадні 20) года - гэта ўсё яўна не проста так...

Цяпер чытаюць

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў7

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

КДБ запусціў новы бот у тэлеграме для вярбоўкі беларусаў за мяжой. Прапануюць расклейваць улёткі, фатаграфаваць аб'екты і «нешта іншае»15

Загінуў гендырэктар Данецкай чыгункі1

Калісьці абыгрывалі БАТЭ, а цяпер гуляюць без заробкаў. Як жывуць «Крумкачы»2

Пенсіянер ужо 22 гады выплачвае кампенсацыю п’янаму раварысту, якога збіла ягоная дачка. Стаміўся і просіць Лукашэнку ўмяшацца12

Двое 17‑гадовых і 16‑цігадовы загінулі ў начной аварыі ў Лельчыцкім раёне3

Што адбываецца ў Польшчы: «дзяржаўны пераварот» ці «аднаўленне вяршэнства права»22

Прэзідэнт Польшчы выступіў са зваротам пасля спробы «захопу» Трыбунала8

Жанчыны ўсё часцей адмаўляюцца ад альфа-самцоў29

Навукоўцы не давалі павукам спаць. Наступнай ноччу тыя пачалі «адсыпацца» амаль як людзі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў7

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць