Грамадства88

«Масква, Кіеў, Мінск — гэта тры братэрскія сястры». Пра што казаў у сваіх выступленнях прапагандыст Шчокін

Памёр лукашэнкаўскі прапагандыст Мікалай Шчокін. Яму было 49 гадоў. У дзяржаўных медыя ён выступаў рэгулярна: расказваў, як Беларусь адыграла першую скрыпку ў геапалітыцы, што наступны ў чарзе на дэнацыфікацыю — Еўрасаюз, а Германія багата жыве дзякуючы Расіі. Прыводзім яго цытаты.

Мікалай Шчокін — выпускнік гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Ён скончыў аспірантуру факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ. Быў кандыдатам філасофскіх навук і дацэнтам.

«Самы папулярны лідар на планеце»

Да Мікалая Шчокіна звярталіся, калі трэба было адзначыць палітыку Лукашэнкі, якога ён лічыў «адным з самых запатрабаваных і папулярных лідараў на планеце», ці зганіць Захад.

«Будзем шчырымі, сёння Аляксандр Лукашэнка з'яўляецца адным з самых папулярных кіраўнікоў дзяржаў. Да яго прыслухоўваюцца тыя, хто сапраўды разумее, што без нашай краіны і якасцей сапраўднага палітычнага лідара немагчыма захаваць мір у рэгіёне», — нахвальваў Лукашэнку прапагандыст.

«Сёння мір на мяжы холаду і голаду»

«Пры гэтым ніводны беларус не адчуў дыскамфорт, ушчамленне сваіх спажывецкіх правоў і свабоды выбару, — даводзіў ён. — Тыя, хто хоча працаваць у краіне, павінны дакладна ведаць: усе без выключэння абавязаны працаваць на беларускі народ. Тыя, хто спалохаўся адказнасці або паддаўся санкцыйнаму шантажу, гэта значыць выявілі маладушнасць, самі абралі свой шлях — і нам з імі не па дарозе».

«Германія жыла добра за наш кошт»

Мікалай Шчокін вінаваціў ЗША ў тым, што яны «робяць усё, каб падарваць бяспеку ў Еўропе».

«Сітуацыя ва Украіне — гэта ўсяго толькі чарговы этап у рэалізацыі планаў ЗША, — пераконваў ён. — Аднак мы павінны разумець: незалежна ад таго, якая дзяржава ў бліжэйшы час узнікне на нашых паўднёвых межах, пытанні бяспекі для нас стануць яшчэ больш вострымі».

«Праблемы вялікія з Прыбалтыкай, Польшчай. Вы паглядзіце, што дзеецца. Блакуюць Калінінградскую вобласць. Заблакавалі практычна ўсе нашы межы», — далей абураўся ён.

«Калі Расія давала па такіх нізкіх цэнах газ, што Германія сама перапрадавала ўтрая больш у дзясяткі краін, дык яны і жылі добра. За наш кошт», — даводзіў ён.

«Масква, Кіеў, Мінск — гэта тры братэрскія сястры»

У адным з каментароў Шчокін абураўся, што кіраўніцтва Кіева анулявала дамову аб пабрацімстве з Мінскам.

«Тры славянскія гарады Масква, Кіеў, Мінск — гэта тры братэрскія сястры. Цяперашняе рашэнне бянтэжыць і не надае сілы нашым славянскім народам. Мінск заўжды быў на баку міру. Заўжды дапамагаў нашым украінскім братам», — даводзіў Шчокін.

«Пасля таго, як сыдзе Зяленскі ў нябыт і будзе праведзена дэмілітарызацыя ўсёй тэрыторыі, Саюзнай дзяржаве давядзецца брацца за другую працу. Яна будзе доўгай. Дэнацыфікацыю Еўрапейскага саюза, — прадракаў Шчокін. —

Але гэты фашызм, так званы дэмакратычны… Трэба выпальваць калёным жалезам. Неабавязкова, каб рускія танкі стаялі ў Берліне, хаця можа і да гэтага дойдзе… Беларусь і Расія знойдуць універсальную форму, каторая з найменшымі стратамі зможа правесці гэту дэнацыфікацыю Еўропы і прывесці ў нармальную адпаведнасць еўрапейскія народы. Да дэмакратыі іх прывесці».

«Першую скрыпку адыграла Беларусь»

Шчокін хваліў Расію і Кітай, «якія практычна зламалі аднапалярны свет, і першую скрыпку тут адыграла Беларусь».

«Цяпер другая фаза надыходзіць, каб Еўропа і Захад у цэлым зразумелі сваю ролю і месца, звыкліся з той думкай, што яны не ад бога, яны такія, як усе. І тут дужа важнае месца Беларусі. Мы як сувязнае звяно».

Памёр прапагандыст Мікалай Шчокін

Каментары8

  • Паляшук
    12.12.2022
    Спачуванні толькі спадару Чаламу, які з гэтага трызнення знатна сцябаўся ў лайвах.
  • :D
    12.12.2022
    Пропаганда для бабушек.
  • володя на концерте кобзона
    12.12.2022
    с такой фамилией было бы удивительно, если бы другое говорил

Цяпер чытаюць

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў

Усе навіны →
Усе навіны

Сяргей Ціханоўскі прыедзе на фэст «Тутака» на Падляшшы10

Bild публікуе «сакрэтны спіс» зброі, якую Украіна просіць у Германіі6

У 2026 годзе беларусы будуць адпачываць меней, чым у гэтым годзе

Ціханоўская — Трампу: Лукашэнку трэба пакараць, а не заахвочваць40

Пажар у Пухавіцкім раёне, дзе загінулі ўнучка і бабуля, быў выкліканы падпалам1

Беларус знайшоў рэдкую манету. За яе даюць ужо 18 тысяч рублёў, але таргі працягваюцца6

22-гадовы каліновец Ціхан «Франц» Клюкач атрымаў кантузію3

25 гадоў таму быў выкрадзены тэлеаператар Дзмітрый Завадскі1

У Віцебску асвоілі будаўніцтва тэхнічнага флота: зрабілі ўласны цеплаход4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць