За год тэлефонныя махляры выманілі ў беларусаў 4,5 мільёна даляраў
Толькі ў гэтым годзе ашуканцы выманілі ў беларусаў больш за $4,5 млн. Ахвярамі злодзеяў часцей за ўсё становяцца людзі сталага ўзросту, пра гэта паведаміў кіраўнік МУС Іван Кубракоў у эфіры тэлеканала АНТ.
«На жаль, часам нашы грамадзяне не чуюць. Вось сёння заходзіць участковы інспектар міліцыі, даводзіць канкрэтную сітуацыю, распавядае. Жанчына ўсміхаецца, што з ёй такога быць не можа ніколі. Сыходзіць участковы, праз дзень з ёй адбываецца дакладна такая сітуацыя, калі распавядаюць, што трапіў у бяду родны чалавек», — распавёў Кубракоў.
Міліцыя таксама затрымлівае шмат кур'ераў-махляроў. Яны знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі.
Самі ж ашуканцы працуюць з-за мяжы. Іван Кубракоў зноў заявіў, што кол-цэнтры размешчаны на тэрыторыі Украіны.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары