Эканоміка

Толькі за магчымасць правесці плацеж даводзіцца пераплочваць 4—6%. Бізнэс патлумачыў, чаму растуць цэны

З 6 кастрычніка Лукашэнка забараніў падымаць цэны. Пазней Генпракуратура даручыла затрымліваць падазраваных у росце цэн, а КДК увёў спецыяльны нумар для прыняцця даносаў. Ужо вядома пра 10 крымінальных спраў. Падчас папулісцкага разносу ад Лукашэнкі выглядала, нібыта ва ўсім вінаватыя пасярэднікі, гандлёвыя сеткі ды чыноўнікі. Прадстаўнікі бізнэсу мяркуюць інакш.

Мінімальная камісія для грашовых пераводаў — 150 еўра

На думку імпёрцераў тавараў з ЕС, адзін з галоўных чыннікаў, які ўплывае на рост цэн, — санкцыі. Яны паступова ўзмацняюцца, таму ў бізнэсу з'яўляецца ўсё больш перашкод, абыход якіх патрабуе дадатковых выдаткаў.

«Пачаткова на рост сабекошту тавараў, што імпартуюцца з Еўропы, моцна паўплывала забарона на працу беларускіх транспартных кампаній на тэрыторыі ЕС. Дастаўка грузаў падаражэла ў 2-4 разы. Натуральна, што калі за дастаўку фуры тавара даводзіцца плаціць на 2-3 тысячы еўра больш, то гэта заўважна адаб'ецца на канчатковай цане», — адзначае бізнэсовец. 

Другі значны чыннік, які ўплавае на кошт тавару — санкцыі ў банкаўскай сферы. Бо складанасці з пераводамі існуюць, нават нягледзячы на тое, што беларускія банкі не адключаныя ад SWIFT. 

«Часам даводзіцца сутыкацца з выпадкамі, што фірма, якая знаходзіцца ў ЕС, гатовая і надалей працаваць з Беларуссю, але банк, у якім яна абслугоўваецца, адмаўляецца прымаць плацяжы. Натуральна, што дзеля беларускіх кліентаў ніхто не будзе змяняць банк, таму даводзіцца шукаць дадатковыя шляхі, як разлічыцца за тавар».

На дапамогу бізнэсу, які мае праблемы з разлікамі, прыходзяць пасярэднікі, якія гатовыя вырашыць гэтыя праблемы — зразумела, не бясплатна. За свае паслугі такія фірмы бяруць 5-6% ад сумы ў інвойсе. Мінімальная камісія складае 150 еўра. 

Вымушаныя працаваць праз фірмы-пракладкі

Таксама бізнэсоўцы звяртаюць увагу на тое, што частка еўрапейскага бізнэсу не хоча наўпрост працаваць з кліентамі з Беларусі, таму ім даводзіцца працаваць праз фірмы-пракладкі.

«Такія фірмы маюць рахункі ў тых банках, якія без праблем прымаюць плацяжы з Беларусі, але яны таксама не дабрачынныя арганізацыі. За свае паслугі ў залежнасці ад сумы здзелкі яны звычайна бяруць ад 3 да 8%.

Апроч гэтага, беларускія банкі, якія працягваюць праводзіць плацяжы за мяжу, у канцы лета таксама паднялі стаўкі за свае паслугі. Гэта ўсё выдаткі, якія ўзніклі ў выніку таго, што праз удзел у вайне на нашу краіну былі накладзеныя санкцыі: натуральна, што ні бізнэс, ні пасярэднікі, якіх вінаваціць Лукашэнка, у гэтым не вінаватыя», — адзначае суразмоўца. 

За паўгода сабекошт вырас больш, чым на траціну

Іншы бізнэсмен, які займаецца імпартам тавараў з ЕС, падлічыў, што толькі ў выніку шалёнага росту ставак на дастаўку грузаў у Беларусь і вымушаную працу праз фірмы-пракладкі сабекошт яго тавараў узрос прыблізна на 20-25 адсоткаў. 

«Калі мы сюды дадамо 10-15% росту цаны ў самой Еўропе, то атрымаем, што той самы прадукт за апошнія паўгода падаражэў больш, чым на траціну».

Чытайце таксама:

За павышэнне цэн ужо заведзеная першая крымінальная справа 

У Баранавічах затрымалі намесніка дырэктара крамы за павышэнне цаны на 13%

Санкцыі засталіся, а дастаўка ў Беларусь падаражэе. Што змянілася ў дачыненні да еўрапейскіх перавозчыкаў?

Каментары

Цяпер чытаюць

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, колькі беларусаў атрымалі ўкраінскае грамадзянства, а колькі іх выдварылі з краіны5

А вы ведалі, што ў Мінску працуе «Донер Трамп»? Што там прапануюць?2

Лукашэнка сёння ляціць у Расію13

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы75

Выйшаў на свабоду медыяменеджар і былы футбаліст Сяргей Капанец1

Так выглядае Часаў Яр пасля захопу расіянамі ФОТЫ23

Насту Лойку перавялі на паўгода ў памяшканне камернага тыпу1

Пракуратура Польшчы пачала папярэдняе следства па справе аб візах PBH. Іх атрымлівалі ў асноўным беларускія айцішнікі8

Ціханоўскі адказаў Лукашэнку наконт палітвязняў: Проста зараз 20 аўтобусаў будзе на мяжы, трэба будзе, будзе 100 — забярэм усіх29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць