Грамадства

Палітвязню Паўлу Аўчарову, асуджанаму да пяці гадоў калоніі, дадалі яшчэ паўтара года зняволення

Адміністрацыя шклоўскай калоніі №17, дзе Павел Аўчароў апошні год адбываў свой тэрмін, ініцыявала ўзбуджэнне супраць палітвязня крымінальнай справы паводле ч. 2 арт. 411 КК — злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы. У судзе Шклоўскага раёна 6 ліпеня суддзя Аляксандр Тараканаў прысудзіў Паўлу ў дадатак да пяці гадоў зняволення яшчэ паўтара года ў калоніі. Таксама Аўчарову змянілі рэжым адбыцця пакарання з узмоцненага на строгі, паведмляе «Вясна».

Паўла Аўчарова затрымалі 8 кастрычніка 2020 года ў межах крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту 23 верасня 2020 года, калі ў Мінску прайшла інаўгурацыя Лукашэнкі. Супраць палітвязня, а таксама яго сябра Эміля Гусэйнава завялі справу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 293 (удзел у масавых беспарадках), ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 1 арт. 363 (супраціў супрацоўнікам органаў унутраных спраў).

Аўчарова і Гусэйнава прызналі вінаватымі ў тым, што 23 верасня 2020 года яны заклікалі да ўдзелу ў масавых беспарадках, якія загадзя былі спланаваныя пад выглядам масавых мерапрыемстваў, блакавалі камунікацыі. Гэта пацягнула парушэнне работы КТУП «Мінсктранс». Таксама яны нібыта «абмяжоўвалі права добрапрыстойных грамадзян на спакойны адпачынак і свабоднае перамяшчэнне», аказвалі супраціў супрацоўнікам МУС. Абодва мужчыны віну не прызналі. 20 траўня 2021 года Паўлу і Эмілю прысудзілі па 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Летам 2021 года Паўла накіравалі ў папраўчую калонію №17 у Шклове. Там супраць яго распачалі крымінальную справу па арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). 6 ліпеня ў судзе Шклоўскага раёна Аўчарову прысудзілі яшчэ паўтара года зняволення і змянілі рэжым адбыцця пакарання з узмоцненага на строгі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў67

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Двух французаў ашукалі з дапамогай «беларускіх рублёў»: ахвярам аддавалі старыя беларускія грошы ў абмен на еўра1

Кватэры з абсталяваннем для махлярскіх кол-цэнтраў выявілі ў трох абласных цэнтрах1

«Страхавалі кватэру, каб быць спакойнымі, а ў выніку…» Аднапакаёўку мінчан сур’ёзна затапіла

Жыхара Гомеля пазбавілі выплат за сына, які загінуў на фронце

Украіна папрасіла Ілана Маска дазволіць выкарыстанне Starlink для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі на глыбіню да 200 кіламетраў3

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1

На барахолках перапрадаюць папулярныя чыпсы Lay’s. Нацэнка ў два разы1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Перм. Гарыць НПЗ

Панама названа найлепшай краінай для жыцця і працы для экспатаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў67

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць