Ірпень у Кіеўскай вобласці быў адным з першых гарадоў, якія пацярпелі ад расійскіх войскаў, што ў ноч на 24 лютага ўварваліся ва Украіну. Ірпень быў вызвалены 28 сакавіка.

Наступствы маштабных разбурэнняў у горадзе знялі карэспандэнты УНІАН з беспілотніка 28 мая.
Па словах мэра Ірпеня Аляксандра Маркушына, за месяц жорсткіх баёў было пашкоджана 70% тэрыторыі горада.

Людзі пачынаюць паступова вяртацца ў горад, дзе цяпер вядуцца аднаўленчыя работы. Ірпень ужо на 100% павярхоўна абследаваны сапёрамі. Аднак спецыялісты папярэджваюць, што па ўсім горадзе яшчэ можна сустрэць «сюрпрызы», таму людзей, якія вяртаюцца дадому, заклікаюць быць асцярожнымі.






Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары