Вайна

Украінская разведка: У Беларусі застаюцца расійскія самалёты і дывізіён «Іскандэраў»

Украінская разведка выявіла на тэрыторыі Беларусі вайсковыя самалёты РФ і дывізіён «Іскандэраў». Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Міністэрства абароны Украіны Аляксандр Матузянік падчас брыфінгу. Паводле яго, не выключаецца, што расійскія вайскоўцы рыхтуюцца да правакацый з наступным абвінавачваннем у іх Узброеных сілаў Украіны.

Ракетны комплекс «Іскандэр». Фота: military-arms

«Як стала вядома нашай разведцы, на аэрадроме ў Брэсцкай вобласці Беларусі на адлегласці за 130 км ад дзяржаўнай мяжы з Украінай знаходзяцца шэсць самалётаў аператыўна-тактычнай авіяцыі Расіі.

Таксама ў Магілёўскай вобласці на адлегласці 170 км ад мяжы з Украінай разгорнуты дывізіён аператыўна-тактычнага ракетнага комплекса «Іскандэр», — сказаў Матузянік.

Што да аператыўнай абстаноўкі на Валынскім і Палескім кірунках, то ён адзначыў, што там пакуль усё застаецца без істотных зменаў. Па словах прэс-сакратара, падраздзяленні Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь працягваюць выконваць задачы па ўзмацненні беларуска-ўкраінскай мяжы ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях.

«У той жа час не выключаецца ажыццяўленне праціўнікам правакацый з наступным абвінавачваннем у іх Узброеных сілаў Украіны. Таксама там захоўваецца пагроза нанясення праціўнікам ракетных удараў па тэрыторыі вайсковай і цывільнай інфраструктуры Украіны з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь», — адзначыў Матузянік. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»11

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін аб'явіў велікоднае перамір'е на суткі з хвосцікам. Раней да таго некалькі разоў заклікаў Зяленскі

Стала вядома, на каго рыхтавала палітычны замах міжнародная група, затрыманая ў Грэцыі і Літве

На Гродзеншчыне жанчына трапіла ў рэанімацыю пасля ўкусу кляшча

Бацька аднаго з маладзёнаў, асуджаных па справе «Чорных салаўёў», запісаў відэазварот да Лукашэнкі4

Прыпынак з мазаікай у Рэчыцкім раёне ўратаваць не ўдалося — яго рыхтуюць да зносу3

Патрыярх Кірыл у красавіку павіншаваў вернікаў са святам, якое адзначаюць у студзені. І гэта не была агаворка4

«Камунарка» прарэкламавала шакалад «Губоповский» у сацсетках33

Сілавікі прыйшлі ў рэдакцыю «Новой газеты» ў Маскве1

Для будучай забудовы ў Мінску забяруць каля 5 тысяч гектараў зямлі ў прыгарадах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»11

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць