У адной з вёсак пад Мінскам з'явіўся музей дарожных знакаў. Іх тут некалькі, ёсць нават «пешаходны пераход»
У тыктоку з’явілася цікавае відэа з вёскі Беражок Вілейскага раёна — месца, якое нагадвае «музей дарожных знакаў» пад адкрытым небам, піша Kraj.by.

Аўтар відэа, аб’язджаючы вузкія вясковыя вуліцы, здзіўляецца і пералічвае:
— Колькі тут знакаў! Абмежаванне хуткасці, забарона ўезду, «цэгла», рух забаронены, галоўная дарога, звужэнне. Паркавацца і спыняцца нельга — эвакуацыя! І «вішанька на торце» — пешаходны пераход. Вось такія справы!

У каментарыях карыстальнікі жартуюць: «Можа, кіношнікі забыліся прыбраць пасля здымак — там шмат сцэн здымалі». «Не хапае камеры відэафіксацыі!»

Таксама адзначаюць, што не хапае толькі інфармацыі пра забарону выкіду смецця і знака «перашкода».

Журналістка Kraj.by адправілася ў Беражок, каб паглядзець на гэтую вёску, але знакаў там ужо не застала.

Засталася толькі інфармацыя пра забарону выкіду смецця і знак «перашкода».

Сама вёска невялікая, там жыве некалькі дзясяткаў жыхароў, улетку прыязджаюць агароднікі. Таксама ёсць зона адпачынку.
Каментары