Беларусы Варшавы падалі заяўку на правядзенне Чарнобыльскага шляху
Марш пройдзе 26 красавіка а 14‑а гадзіне ад помніка Каперніка да помніка Марыі Складоўскай-Кюры.

«Чарнобыльскі шлях» у Вільні ў 2023 годзе
Сустаршыня Руху салідарнасці «Разам» Алесь Макаеў сказаў «Радыё Рацыя»: «26 красавіка споўніцца 40 год з дня Чарнобыльскай катастрофы і 30 год «Мінскай вясны» і акцыі «Чарнобыльскі шлях». Распачаліся буйныя традыцыйныя акцыі, якія былі ў Беларусі, у Мінску з 1996 года. Дзве такія сумныя даты. Першая, канешне, самая вялікая, бо гэта трагедыя беларускага народа. Беларусы ў выгнанні, у Варшаве, таксама будуць спрабаваць зладзіць марш».
Алесь Макаеў запрашае на акцыю беларусаў замежжа, каб нагадаць народам пра трагедыю, а таксама сказаць «Не» рэжыму ў Беларусі, які сабраўся ўводзіць у севазварот забруджаныя землі.
-
У Мінску адкрылі новую дыспетчарскую станцыю замест знесенай савецкай. Але будынка там няма — толькі бытоўка і біятуалет
-
У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў
-
У Беларусі перастала працаваць сістэма анлайн-кантролю за рухам тавараў — ад шын да фенаў. Гэта не першы такі збой сёлета
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары
Шмат сэнсаў у Чарнобыльскага Шляху.
І думаю, калі Вы - беларус, то і самі ведаеце і гэта было рытарычнае пытанне.
Шмат людзей сёння ў роспачы. І зразумела чаму. Але, ігнараваць 40 гадавіну Чарнобыльскай Катастрофы не варта.
Асабліва ў 2026, калі нябеспека прымянення ядзернай зброяй з Беларусі і па Беларусі - узрастае і даўно нефантастычны варыянт.