Грамадства

Што цяпер з чэргамі на эндапратэзаванне? Вось што адказалі ў Мінздароўя

У канцы сакавіка стала вядома пра затрыманне трох дзясяткаў артапедаў-траўматолагаў у розных рэгіёнах краіны. Ці вырастуць цяпер чэргі на аперацыі? Чытачка «Нашай Нівы» патэлефанавала на гарачую лінію Мінздароўя, каб даведацца пра гэта.

«Аперацыі будуць праводзіцца ў планавым парадку. Можа, гэта зойме больш часу.

Усё трэба ўзгадняць з амбулаторным урачом. Ён падкажа, варта стаяць у чарзе ці не.

Па вашым пытанні аб магчымых праблемах з пастаўкамі імпартных суставаў — дапамога будзе аказаная ў поўным аб'ёме, калі няма аднаго, то знойдуць іншае. Не можа быць такога, каб нічога не было», — адказалі на гарачай лініі. 

Затрыманні траўматолагаў працягваліся ў красавіку. Нядаўна, па інфармацыі «Нашай Нівы», у СІЗА адправіліся яшчэ шэсць чалавек. Сярод іх два загадчыкі аддзяленняў 6-й ГКБ, двое супрацоўнікаў РНПЦ артапедыі і траўматалогіі, загадчык кафедры БелМАПА і адзін урач 11-й ГКБ. 

Гэта Жыхар Мікалай Арсеневіч, Даніленка Алег Анатолевіч, Перасада Андрэй Сяргеевіч, Скакун Павал Рыгоравіч, Кезля Алег Пятровіч, Талако Яўген Лявонцевіч.

Інфармацыю пра затрыманне 35 траўматолагаў паведаміў і лукашэнкаўскі пул.

Спецыялісты мяркуюць, што прычына затрыманняў можа быць звязаная з існуючай у Беларусі сістэмай медыцынскага пратэзавання.

«Справа траўматолагаў»: людзей не выпускаюць праз 10 сутак, сталі вядомыя дэталі абвінавачвання

Каментары

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць