Свет

Ва Украіне афіцыйна абвясцілі пра стварэнне саюзу з Вялікабрытаніяй і Польшчай у імя бяспекі

Міністр замежных спраў Украіны Дмытро Кулеба заявіў пра стварэнне рэгіянальнага саюзу ў імя бяспекі з Вялікабрытаніяй і Польшчай, піша Радыё Свабода.

Фота: Украінская праўда.

«Сёння мы маем гонар і задавальненне паведаміць аб пачатку Украінай, Вялікабрытаніяй і Польшчай новага трохбаковага фармату супрацы», — заявіў Дмытро Кулеба 17 лютага ў Кіеве на супольным брыфінгу з міністаркай замежных спраў Вялікабрытаніі Ліз Трас, якая знаходзіцца ва Украіне з візітам.

Украінскі міністр удакладніў, што неўзабаве будзе выдадзена супольная заява кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў трох краін.

«Вялікая Брытанія і Польшча будуць стаяць побач з украінскім народам у намаганнях дзеля абароны суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці ў міжнародна прызнаных межах. Польшча і Вялікабрытанія будуць дапамагаць нам абараняць нашу дзяржаву. Таксама мы сканцэнтруем свае намаганні на трохбаковым фармаце ў эканамічнай, гандлёвай і энергетычнай супрацы і ў барацьбе з дэзынфармацыяй. Асобную ўвагу тры краіны будуць скіроўваць на падтрымку Крымскай платформы», — удакладніў Кулеба.

У сваю чаргу, Ліз Трас падкрэсліла, што Вялікабрытанія застаецца на баку Украіны і дапамагае ў сферы бяспекі і абароны. «Сёння я хачу абвясціць пра наступны кампанент нашай падтрымкі — павелічэнне фінансавай падтрымкі на 100 мільёнаў еўра. Таксама я радая, што сёння мы запускаем трохбаковае партнёрства з Украінай і Польшчай. Мы актывізуем нашу супрацу ў галіне бяспекі, санкцыйнай палітыкі і ў барацьбе з дэзынфармацыяй. Сёння Злучанае Каралеўства гатовае стаць побач з нашымі хаўруснікамі ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе», — заявіла яна.

Стварэнне трохбаковага альянсу ў імя бяспекі анансавалі ў Кіеве на пачатку лютага, калі ва ўкраінскую сталіцу з адначасовым візітам прыбылі кіраўнікі ўрадаў Польшчы і Вялікабрытаніі Матэвуш Маравецкі і Борыс Джонсан. Падпісанне, як сцвярджаюць інфармаваныя крыніцы, тады не адбылося, бо Ліз Трас захварэла на каранавірус і скасавала свой візіт у Кіеў.

Чытайце таксама:

Польшча, Брытанія і Украіна ствараюць новы ваенна-палітычны саюз. Што пра яго вядома?

Каментары

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы33

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп адменіць абмежаванні на выкіды метану для нафтагазавай галіны

У Гродне вынеслі прысуд за махлярства з турыстычнымі пуцёўкамі. Адзін з фігурантаў нядаўна трапіў у любоўны скандал

Рыта Дакота спрачаецца з былым мужам за аліменты 745 даляраў6

У ЗША парады ChatGPT прывялі да смерці жанчыны. Яе сваякі падалі на OpenAI ў суд2

Падчас фестывалю Pradmova ў Празе будзе працаваць выстава малюнкаў палітвязняў

У Брэсце мужчына забіў нажом жонку і цешчу3

Кіроўца аўтобуса Мінск — Вільня спрабаваў правезці 25 тысяч еўра ў трусах6

У цэнтры Гомеля знеслі даўгабуд, які за 13 гадоў так нічым і не стаў1

Колькасць ахвяр чыгуначнай катастрофы ў Іспаніі павялічылася да 64‑х чалавек2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы33

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць