У Літве затрымалі кантрабандыстаў, якія выгружалі цыгарэты з вагона экскаватарам
Увечары 3 лютага на станцыі Варэна ў Літве памежнікі затрымалі кантрабандыстаў-беларусаў падчас выгрузкі імі з вагона грузу экскаватарам. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт літоўскай памежнай службы pasienis.lt.

Вагон стаяў на аддаленай чыгуначнай пляцоўцы, а ў ім пад розным друзам, прывезеным з Беларусі, знаходзіліся кардонныя скрынкі з кантрабанднымі цыгарэтамі марак Minsk Capital QS, NZ Gold, Minsk 5 Superslims. Скрынак было 160, цана грузу — 290 тысяч еўра.

Уладальнікі грузу ва ўзросце 38 і 41 гадоў не мелі пры сабе дакументаў. Але неўзабаве высветлілася, што ў Літве яны знаходзіліся законна, з шэнгенскімі візамі.

Пакуль што кантрабандыстаў арыштавалі на два месяцы.
Каментары