Меркаванні

Эксперт Лебядок пра адпраўку войск АДКБ у Казахстан: Беларусь можа ўвязацца ў вайну 

Ваенны аглядальнік Ягор Лебядок у сваім тэлеграм-канале пракаментаваў навіну пра адпраўку войскаў АДКБ для падаўлення беспарадкаў у Казахстане.

У адпаведнасці з Пагадненнем аб Калектыўных сілах аператыўнага рэагавання АДКБ, апошнія прымяняюцца для лакалізацыі ўзброеных канфліктаў, барацьбы з міжнародным тэрарызмам. Менавіта для барацьбы з «тэрарызмам» запрашвае дапамогу Такаеў, наўмысна пад гэтую норму Пагаднення заяўляе: «Гэтыя тэрарыстычныя банды з'яўляюцца па сутнасці міжнароднымі».

Скрыншот з тэлезвароту Такаева.

Актам знешняй агрэсіі тое, што адбываецца ў Казахстане, на гэтым этапе назваць ніяк нельга. Класіка саўковай палітыкі — усе праблемы спісваць на знешніх актараў.

Рашэнне аб прымяненні КСАР прымаецца Радай калектыўнай бяспекі на падставе афіцыйнага звароту аднаго або некалькіх бакоў на аснове кансэнсусу або са згоды бакоў. Гэта таксама яшчэ поле для гульняў розных краін АДКБ, напрыклад, Арменіі.

Падрыхтоўка і правядзенне аперацыі КСАР ажыццяўляюцца камандуючым КСАР, які прызначаецца з ліку прадстаўнікоў прымаючага боку (у гэтым выпадку Казахстана), калі не будзе прынятае іншае рашэнне.

Падраздзяленні спецназа органаў унутраных спраў бакоў, вылучаныя ў склад КСАР, прыцягваюцца да выканання ў прыватнасці наступных задач:

  • ліквідацыя незаконных узброеных фармаванняў;
  • процідзеянне масавым беспарадкам, якія перашкаджаюць выкананню пастаўленых задач;
  • забяспечэнне бяспекі дзяржаўных аб'ектаў.

Вельмі характэрна ў бягучай сітуацыі асаблівая думка Узбекістана па праекце Пагаднення аб КСАР АДКБ: «Пры гэтым мы зыходзім з таго няўхільнага пераканання, што кожная з краін-удзельніц АДКБ у стане вырашаць свае ўнутраныя супярэчнасці і супрацьстаянні ўласнымі сіламі без прыцягнення узброеных сіл звонку. І толькі ў выпадку знешняй агрэсіі і сілавога ўмяшання звонку ўзнікне неабходнасць прыцягнення і прымянення КСАР». Беларусь падпісала пагадненне як ёсць.

Казахстан папрасіў дапамогі ў АДКБ. Якія беларускія войскі могуць паехаць разганяць пратэсты?

У склад КСАР ад Беларусі ўваходзяць САХР Унутраных войскаў і 103-я брыгада ССА. Але ў апошніх вучэннях КСАР у Таджыкістане ад нас удзельнічаў і зводны разведатрад курсантаў факультэта ваеннай разведкі Ваеннай акадэміі і вайскоўцаў асобнай роты спецыяльнага прызначэння ЗАК. Калі вельмі патрэбна, то аператыўна можна ўключыць іншыя падраздзяленні ад нас. Пры гэтым, у межах пагаднення, падчас падрыхтоўкі і правядзення аперацый з удзелам падраздзяленняў органаў унутраных спраў бакоў не дапускаецца распаўсюджванне інфармацыі аб іх складзе, аб тактыцы правядзення аперацый, аб характарыстыках узбраення, спецсродкаў і спецтэхнікі, а таксама інфармацыі, якая раскрывае іншыя звесткі, забароненыя да распаўсюджвання нацыянальным заканадаўствам. Гэта значыць, напрыклад, пра склад сіл ад УВ, куды можна ўключыць у закрытым фармаце або перападпарадкаваўшы іншыя падраздзяленні, можна і не даведацца.

Накіраванне вайскоўцаў (уключаючы супрацоўнікаў МУС, СК, пракуратуры і г.д.), а таксама цывільнага персаналу за межы Беларусі для такіх мэт ажыццяўляецца з іх асабістай пісьмовай згоды па рашэнні прэзідэнта Беларусі. Салдат тэрміновай службы і афіцэраў па прызыве не накіроўваюць. Для адпраўкі нашага кантынгенту КСАР не патрэбная згода парламента. Дарэчы, у маі 2021 года спрошчаныя патрабаванні да ваеннаслужачых, якія накіроўваюцца для ўдзелу ў дзейнасці па падтрыманні міжнароднага міру і бяспекі.

Калі ў Казахстане нашы і расіяне пазабіваюць казахаў, а тыя, у тым ліку вайскоўцы і паліцыя, успрымуць гэта як знешнюю агрэсію (што імаверна), то тут сітуацыя на міжнародным узроўні ўскладніцца для таго, хто адправіў.

Пры лакалізацыі аэрапорта трэба будзе праводзіць спецаперацыю, каб гэты кантынгент КСАР выцягнуць з Казахстана (што таксама пагражае павелічэннем узроўню канфлікту). Інакш будуць сотні зняволеных ці ваеннапалонных, за якіх ужо самому давядзецца гандлявацца. Рашэннем аднаго на адпраўку сіл Беларусь можа ўвязацца ў вайну з пакуль саюзнікам.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча8

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча

Усе навіны →
Усе навіны

Ryanair заклікаў пасажыраў не лётаць у джынсах7

У Лівіі забілі сына Муамара Кадафі3

У вёсцы пад Ашмянамі ёсць асобныя могілкі, на якіх пахаваныя ў асноўным немаўляты

У Мінску курыца знесла яйка-«матрошку» ВІДЭА1

Бабарыка запосціў змагарскую гарэлку з «Пагоняй» і бел-чырвона-белай стужкай16

Іранскія катары хацелі ўзяць на абардаж амерыканскі танкер

На беларускай гімназіі ў Вільні напісалі «Рукі прэч ад Скарынаўкі». Кірыліца далася цяжка11

Усе найбуйнейшыя беларускія бізнэсы ў Літве скарацілі падатковыя адлічэнні ў бюджэт1

Мінулай ноччу адна з ракет, запушчаных Расіяй на Украіну, праляцела над Беларуссю4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча8

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць