Здароўе

8 прыкмет, што ваш храп можа быць небяспечны

Храп — даволі распаўсюджаная з’ява, і часта ён не мае пад сабой нічога дрэннага. Яго могуць выклікаць, напрыклад, прастуда ці алергія, бо яны прыводзяць да блакіроўкі насавых праходаў. Але храп можа быць сімптомам вельмі небяспечнага разладу — сіндрому абструктыўнага апноэ сну. Людзі, што пакутуюць на яго, могуць падчас сну пераставаць дыхаць на 10 секунд ці нават больш. Калі не лячыць гэты сіндром, павышаецца рызыка гіпертаніі, хвароб сэрца, цукровага дыябету 2 тыпу, дэпрэсіі і нават заўчаснай смерці, піша CNN.

Фота depositphotos.com.

Як зразумець, ці не знаходзіцеся вы ў рызыцы праз храп? Вось асноўныя прыкметы небяспечнага сімптому.

Пачнём з таго, што важны сам характар храпу. Калі размова ідзе пра дужа гучны храп, які можна чуць, напрыклад, за закрытымі дзвярыма, на такі сімптом варта звярнуць увагу.

Яшчэ адна прыкмета абструктыўнага апноэ — павышаная стомленасць і санлівасць на працягу дня.

Часам абструктыўнае апноэ робіцца настолькі сур’ёзным, што яго прыкметы заўважаюць блізкія хворага чалавека. Напрыклад, яны не толькі чуюць храп, але і бачаць, што чалавек перастае дыхаць падчас сну, кашляе ці задыхаецца. Усё гэта — прычыны тэрмінова звярнуцца да медыкаў.

Абструктыўнае апноэ сну можа выклікаць гіпертанію. Кожны раз, калі чалавек перстае дыхаць на некалькі секунд, яго нервовая сістэма ўступае ў дзеянне і павышае крывяны ціск. У той жа час цела чалавека ў такіх умовах вырабляе гармоны стрэсу катэхаламіны, якія таксама спрыяюць павышэнню ціску праз нейкі час. Павышаны ціск сам па сабе не з’яўляецца сімптомам апноэ, але ў камбінацыі з іншымі прыкметамі гэтага разладу ён дазваляе западозрыць апноэ.

Як лішняя вага і пол уплываюць на храп

Каб выключыць апноэ, трэба таксама звяртаць увагу і на больш стабільныя характарыстыкі чалавека, што пакутуе на храп. Адна з іх — індэкс масы цела. Каб яго вылічыць, дзеляць масу цела ў кілаграмах на квадрат росту чалавека ў метрах.

Нармальным лічыцца індэкс масы цела ад 18,9 да 24,9. Людзі з атлусценнем, у якіх індэкс масы цела вышэйшы за 30, часта маюць абструктыўнае апноэ сну. Праз лішнюю вагу мяккія тканкі іх рота, языка і шыі ціснуць на дыхальныя шляхі, што часткова іх блакуе і не дае чалавеку свабодна дыхаць без храпа.

Тонус мускулаў часта пагаршаецца з узростам, прычым гэта датычыцца і мускулаў задняга паднябення і шыі. Таму, калі вам больш за 50 гадоў, вы маеце павышаную рызыку захварэць на абструктыўнае апноэ.

Тое ж самае датычыцца пола — у гісторыі з апноэ мужчыны знаходзяцца ў большай небяспецы. Магчыма, гэта звязана з тым, што мужчыны звычайна маюць больш тоўстыя языкі, чым жанчыны, а ў верхніх частках іх целаў, асабліва ў шыі, больш тлушчу. Аднак пасля менапаўзы жанчыны пачынаюць часцей хварэць на апноэ.

Як ні дзіўна, але акружнасць шыі таксама можа падказаць, ці з’яўляецца ваш храп небяспечным. Мужчыны з акружнасцю шыі, большай за 43 сантыметры, маюць павышаную рызыку абструктыўнага апноэ сну. Для жанчын адпаведная лічба складае 40,6 сантыметраў.

Як спыніць выпадзенне валасоў пасля кавіду?

Колькі трэба спаць, каб зберагчы мозг ад дэменцыі

Каментары

Цяпер чытаюць

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты17

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Усе навіны →
Усе навіны

«Ні разу не здолела вымавіць «Плошча Францішка Багушэвіча». Расіянка пераехала ў Беларусь — і захапілася беларускай мовай11

ЗША накіравалі Ірану план з 15 пунктаў па спыненні вайны3

Сёння — Дзень Волі. 108 гадоў таму была абвешчана незалежнасць БНР3

Навукоўцы знайшлі спосаб ператвараць пластыкавыя бутэлькі ў лекі ад цяжкай хваробы1

Польская канькабежка, якая на Алімпіядзе атрымала каньком пад вока, расказала, як гэта перажыла

На адной з магіл на беларускіх могілках паставілі сцяг «Вагнера» ФОТАФАКТ8

«Вы нават не ўяўляеце, наколькі моцна яны хочуць заключыць здзелку». Трамп расказаў пра перамовы з Іранам3

У «Вялікім камні» замахнуліся на будаўніцтва самага вялікага ў Еўропе аб'екта4

Стала вядома, па якіх харчовых таварах у Беларусі фактычна няма імпарту1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты17

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць