Грамадства

Думаеце, колькасць пенсіянераў у Беларусі расце? Яна жахліва падае

Пенсійная рэформа і, відаць, каранавірус далі свой вынік. Як улады ні хаваюць лічбы па смяротнасці, тыя ўсё роўна праз «чорны ход» вылазяць.

Колькасць пенсіянераў у краіне расла да 2016 года. Улады думалі, што з гэтым рабіць. Лукашэнка не раз абяцаў, што падвышаць пенсійны ўзрост не будзе, але з 2017 года ўлады пачалі пенсійную рэформу. Яна якраз заключалася ў гэтым простым рашэнні: кожны год з 2017 да 2022-га ўключна пенсійны ўзрост расце на паўгода. Па яе сканчэнні жанчыны стануць выходзіць на пенсію ў 58 год, мужчыны — у 63.

Такім чынам улады імкнуліся палегчыць нагрузку на пенсійны фонд. І ў іх гэта атрымалася.

За 2017 год колькасць пенсіянераў знізілася на 25,6 тысячы пенсіянераў, за 2018 год — на 32,6 тысячы, у 2019 — на 29,2 тысячы, згодна з Белстатам.

Колькасць пенсіянераў, якія стаяць на ўліку ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне (на канец года, тысяч чалавек). Графіка: Белстат

Але ў 2020 і 2021 годзе колькасць «зніклых» пенсіянераў вырасла анамальна.

За 2020 год іх стала менш на 46,1 тысячы.

А толькі за 8 месяцаў 2021 года — на 60,5 тысячы менш. Такімі тэмпамі за 2021 год Беларусь можа не далічыцца 90 тысяч пенсіянераў. А калі ўлічыць чацвёртую хвалю і «дэльту», то можа быць і горш. Гэта мы пабачым па выніках года, хаця цалкам магчыма, што Белстат проста закрые і гэтыя звесткі.

Калі б колькасць пенсіянераў скарачалася тэмпамі 2017-2019 дакаранавірусных гадоў, то Беларусь за 2020 — жнівень 2021 года не далічылася б каля 44 тысяч пенсіянераў.

Але за няпоўныя два гады — 2020 год і 8 месяцаў 2021-га — афіцыйна, згодна з Белстатам, ужо «зніклі» 106,6 тысячы.

То-бок 60 тысяч чалавек не ўпісваюцца ў тэндэнцыі мінулых гадоў рэформы і адною ёю не могуць быць растлумачаны.

Магчыма, ёсць і нейкія іншыя абставіны (дэмаграфічныя, напрыклад), але можна зрабіць здагадку, што большасць з 60 тысяч памерлі ад каранавіруса і яго наступстваў.

60 тысяч — гэта прыкладна як Жодзіна або Слонім з раёнам.

У жніўні 2021 года ў краіне было 2425,3 тысячы пенсіянераў — меней, чым у дарэформенным 2010 годзе.

 Чытайце таксама: У стацыянарах краіны ў 2020 годзе памерла на 40% больш пацыентаў, чым у 2019 годзе

Каментары

Цяпер чытаюць

У 2020 годзе ябацька Аміна «актыўна галасавала» за Лукашэнку. А цяпер не разумее, чаму родная маці на яе данесла, а міліцыя затрымала40

У 2020 годзе ябацька Аміна «актыўна галасавала» за Лукашэнку. А цяпер не разумее, чаму родная маці на яе данесла, а міліцыя затрымала

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзідэнт Польшчы пасмяротна ўзнагародзіў Аляксандра Мілінкевіча 14

Паехаў на адпачынак з жонкай і дочкамі, але дадому не вярнуўся. У аварыі ў Грузіі загінуў 38‑гадовы мінчук Сяргей5

У беларускай вышэйшай лізе ўпершыню футбольны матч судзіла цалкам жаночая брыгада — гістарычная падзея9

Меган Маркл можа вярнуцца ў кіно: герцагіня вядзе перамовы пра здымкі ў «Джэнтльменах» Гая Рычы

Памятаеце генерала Яўсеева, які ўласнаручна разганяў пратэсты? Цяпер ён адказвае за фізкультуру ў Смалявічах15

Дэлегацыя Талібану наведала Слуцк ФОТЫ41

У Беларусі падымалі авіяцыю праз расійскія гібрыдныя дроны «Бандэроль». Заляцелі 12 беспілотнікаў8

Фатографку з Мінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»3

Як 35‑гадовая Наталі Харп стала любімай асістэнткай Дональда Трампа6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У 2020 годзе ябацька Аміна «актыўна галасавала» за Лукашэнку. А цяпер не разумее, чаму родная маці на яе данесла, а міліцыя затрымала40

У 2020 годзе ябацька Аміна «актыўна галасавала» за Лукашэнку. А цяпер не разумее, чаму родная маці на яе данесла, а міліцыя затрымала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць