Грамадства

Хто такі Міхаіл Гуцэрыеў і чым яму адгукнуцца брытанскія санкцыі? 

Сёння Велікабрытанія далучылася да санкцыйнай палітыкі ЕС і зацвердзіла абноўлены спіс санкцый супраць беларускага рэжыму, куды трапіў расійскі алігарх Міхаіл Гуцэрыеў. Расказваем, як ён звязаны з Беларуссю і чым адгукнуцца санкцыі.

Гуцэрыеў з'явіўся ў Беларусі ў 2000-х, калі беднай постсавецкай краіне трэба было знайсці, як эфектыўней выкарыстоўваць патэнцыял нафтаперапрацоўкі. 

Сумеснае беларуска-расійскае прадпрыемства «Славнафта», якому належала палова акцый Мазырскага НПЗ, узначаліў Гуцэрыеў. Пры ім адбылася мадэрнізацыя МНПЗ, што вельмі ацаніў Лукашэнка. 

У наступным Гуцэрыеў развіваў уласную нафтавую кампанію «РуссНафта», але сутыкнуўся з крымінальным пераследам у Расіі, прадаў свае актывы Алегу Дзерыпаску і праз Мінск уцёк у Брытанію. 

У 2010-м ён вярнуўся ў Расію, вярнуў сабе кампанію і бізнэс расквітнеў з новай сілай, роўна як і адносіны з суседняй Беларуссю. 

Памятаючы менеджарскія здольнасці Міхаіла, Лукашэнка прапаноўваў яму ўдзельнічаць у прыватызацыі Беларуськалія, але ў выніку ўсё перайгралася і выйшла іначай — у 2011-м дзяржаўныя СМІ рапартавалі, што «расійскі мільярдэр укладзе ў эканоміку рэспублікі паўтара мільярда долараў для распрацоўкі Нежынскага радовішча калію пад Любанню». 

Вось толькі ў рэальнасці Гуцэрыеў узяў у кітайцаў крэдыт на 1,4 мільярды долараў на будаўніцтва горна-ўзбагачальнага камбіната пад гарантыі Саўміна. У сухім астатку доўг брала Беларусь, а зарабляць будзе Гуцэрыеў. 

Сваіх грошай па розных ацэнках ён уклаў ад 250 да 600 мільёнаў даляраў. Гуцэрыева звязваюць са з'яўленнем у Лукашэнкі Майбаха і верталёта. Ён жа звязаны з IT-бізнэсменам Віктарам Пракапенем, кажуць, Гуцэрыеў дапамог яму выйсці на свабоду з СІЗА.

Таксама Гуцэрыеў будаваў у Мінску гатэль «Рэнесанс» і новы тэрмінал у аэрапорце. 

Але цяпер рэальнасць у тым, што абяцаны горад-сад у Любані пагражае выявіцца крэдытнай кабалой для беларусаў яшчэ і перад кітайцамі, бо незразумела, як Гуцэрыеў збіраецца аддаваць гарантаваныя беларускай дзяржавай амаль 1,5 мільярды даляраў кітайцам ва ўмовах, калі яго ўласныя магчымасці дзейнічаць сціскаюцца санкцыямі, а сектаральная забарона экспарту пагражае абваліць пастаўкі «Слаўкалія». 

Як добра цяпер ідуць справы ў Гуцэрыева, дакладна невядома: у сувязі з санкцыямі ЕС яму даводзіцца выкручвацца і перапісваць бізнэсы. Так, алігарх быў вымушаны пакінуць раду дырэктараў кампаніі «Руснафта».

Крыніцы «Нашай Нівы» з бізнэс-колаў лічаць, што брытанскія і еўрапейскія санкцыі наносяць удар не па яго бягучых справах, а па будучыні Гуцэрыева — усё ж такі ў яго няма вялікіх кампаній на міжнародных біржах, якія можна было б згубіць. 

«Асноўны яго бізнэс — страхаванне, нафта, дэвелаперства, калій — яно за межамі ЕС і Брытаніі. Гэта ўсё ўнутры Расіі і Беларусі, крэдытуецца перадусім ён таксама ў расійскіх дзяржаўных банках. Але відавочна, сваёй брытанскай маёмасцю на некалькі дзясяткаў мільёнаў фунтаў ён ужо не скарыстаецца, грошы на Захад не выведзе, не кажучы пра тое, што цяпер для партнёраў становіцца вельмі таксічным і ягоны сын Саід Гуцэрыеў, які жыве і вядзе справы ў Лондане», — лічаць у бізнэс-колах. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе11

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча адкрые новы будынак пасольства ў Мінску28

Варшава аслабляе дыпламатычны ігнор Мінска. Упершыню пасля 2020‑га сустрэліся міністры замежных спраў Беларусі і Польшчы 14

Які вінаград больш карысны: цёмны ці зялёны, з костачкай ці без?5

За сцяной грабніцы Тутанхамона можа хавацца яшчэ адна грабніца. Магчыма, Неферціці3

Брэсцкі губернатар прапанаваў перастаць імпартаваць замежныя яблыкі8

Каб перамагчы сацыяфобію, гомельская дзяўчына наважылася на незвычайны крок2

Коўл не падымаў з Лукашэнкам пытанне дэмакратызацыі. «Можа, калі-небудзь падыму»12

Джон Коўл зоймецца выцягваннем з турмаў расійскіх палітзняволеных1

Трамп не баіцца, што калійная здзелка з Беларуссю можа ўзмацніць пазіцыі Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе11

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць