Ежа

«Савушкаў» вывеў на рынак беларускамоўны брэнд

У крамах можна купіць малако і кефір, у найбліжэйшы час з'явяцца тварог і смятана з беларускай мовай на пакунку.

Гандлёвая марка «Бярозка» цалкам пераходзіць на беларускую мову. І гэта будзе тычыцца не толькі найменняў прадуктаў і тэхнічнай інфармацыі. 

Адбыліся змены і ў дызайне ўпакоўкі. Перафармавана структура брэнд-зоны: назва «Бярозка» вынесена ўверх з мэтай акцэнтавання ўвагі, слоган і іншыя элементы размешчаны ніжэй. Пейзаж беларускай прыроды таксама выглядае па-іншаму — у новым малюнку зроблены акцэнт на галоўныя атрыбуты малочнага краю: зялёныя палі, лугі і блакітныя азёры.

Праца над стварэннем беларускамоўнага брэнда ў кампаніі вялася ўжо даволі даўно. Стаяла задача не проста перакласці існуючы брэнд на беларускую мову, а стварыць яму беларускую душу. Таму для вызначэння пераваг айчыннага спажыўца было праведзена некалькі маркетынгавых даследаванняў. 

Малочная прадукцыя будзе пераходзіць у абноўлены брэнд паэтапна. Малако і кефір ад «Бярозкі» ў беларускамоўнай упакоўцы ўжо можна знайсці на прылаўках крамаў і гандлёвых сетак краіны. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?9

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы адмовіліся ад тура за 15700 BYN і выправіліся ў Кітай самастойна. Ашчадзілі ўдвая1

У раёне мінскіх вуліц Гая і Арлоўскай пачалі зносіць прыватны сектар2

На аўкцыёне ў Ганконгу карціну Шагала прадалі за 6,3 мільёна даляраў1

Андрэй Аляксандраў. Наша свабода. Верш1

Махляр прыкідваўся сілавіком і дурыў адзінокіх багатых жанчын3

У Еўропе ўжо думаюць, як будуць жыць без Мерца на чале Германіі12

Найлепшаму настаўніку Беларусі падарылі Geely5

«Дапамажыце, ніхто не хоча нас засяляць». Мінчанка пашкадавала сям'ю і трапіла на «акупантаў»10

Беларуска-літоўскую мяжу праз балота перайшла група з 35 мігрантаў. Іх лавілі з верталётам і сабакамі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?9

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць