«Мама, мне вельмі сорамна, што я тут». Маці Дзмітрыя Гопты са Жлобіна сустрэлася з сынам у калоніі
Маці палітвязня, асуджанага да двух гадоў калоніі, Дзмітрыя Гопты атрымала першае пасля СІЗА спатканне з сынам, які адбывае пакаранне ў калоніі №3 у Віцебску, піша spring96.org.

Дзмітрыю Гопту — 21 год, ён мае псіхічнае захворванне, звязанае са значным парушэннем паводзін, якое патрабуе догляду і лячэння, з-за гэтага мае разумовую адсталасць. Тым не менш суд Жлобінскага раёна асудзіў яго адразу па двух артыкулах КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).
26 мая Вольга Гопта ўбачылася з сынам у Віцьбе.
Першае ўражанне маці: Дзмітрый выглядае больш дарослым чым раней, больш сур’ёзным. Тым не меней, пры размове час ад часу на твары сына праступаюць слёзы. Ён дагэтуль не можа зразумець, чаму ён патрапіў у зняволенне.
«Мама, мне вельмі сорамна, што я тут. Я не разумею, за што я тут сяджу».
— Сын распавядаў, што самым цяжкім і страшным для яго быў этап. У вагоне перавозілі ўвесь час у кайданках, рукі скаваныя за спінай, а перад пасадкай у аўтазак ён быў апрануў куртку. У аўтазаку было душна і горача, аднак з-за кайданкоў ахоўнікі забаранілі яму распрануцца. Дзіма кажа, што нават кіраўніцтва калоніі само не разумее, як ён мог патрапіць сюды, — распавядае маці пра свае ўражанні ад сустрэчы з сынам.
Дзмітрый таксама расказаў, што ў СІЗА яму лістоў не аддавалі, а калі пераводзілі ў калонію — аддалі цэлы пачак лістоў.
Яшчэ ў СІЗА яму прыслалі бандэроллю ў падарунак маленькага цацачнага мядзведзіка. Пра гэта толькі сказалі, але сам падарунак не перадалі. Толькі калі прыбыў у калонію, змог атрымаць мядзведзіка.
На спатканні ён, плачучы, пытаўся ў маці, ці сапраўды яна яго не любіць і ён нікому не патрэбны.
«Відаць, ён не разумее, што яго падтрымліваем усе мы. Магчыма, там інфармацыйны вакуум і сын не ведае, што робіцца на волі,» — распавядае Вольга.
Таксама маці распавяла, што ў калоніі Дзмітрый працуе на швейнай вытворчасці, абразае ніткі. Праца ў дзве змены, таму часам сын пакуль не высыпаецца.

Адрас: папраўчая калонія №3, 211 322, Віцебская вобласць, г. п. Віцьба.
-
У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?
-
У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі
-
Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары