З Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага звольнілі артыста Аляксандра Ждановіча, піша «Народная Воля».

Вядомы акцёр, экс-вядоўца Маляваныч з дзіцячай праграмы «Калыханка» Аляксандр Ждановіч пакінуў учора сцены роднага тэатра. Увосень за ўдзел у акцыі пратэсту ён атрымаў 9 сутак арышту. Але і потым не хаваў сваёй цвёрдай грамадзянскай пазіцыі наконт фальсіфікаваных выбараў, увесь час выступаючы ў сацыяльных сетках. Кажуць, што на стале дырэктара тэатра ляжалі ўсе скрыншоты пастоў артыста.
Журналісты «Народнай Волі» звярнуліся па каментар да дырэктара тэатра Эдуарда Іванавіча Герасімовіча:
— Я за яго змагаўся як мог: прапанаваў яму і пятае, і дваццатае — прыкладам, звальненне па пагадненні бакоў. Але Аляксандр вырашыў абраць шлях звальнення менавіта ў такой беспярэчнай форме — па артыкуле 47, за страту даверу з боку наймальніка. Пэўна што, гэта яму для нечага трэба.
— Скажыце, можа, вас прымусілі гэта зрабіць, Эдуард Іванавіч?
— Не правакуйце мяне, не трэба. Аляксандр сваімі дзеяннямі парушыў «Кодэкс гонару», прыняты ў тэатры. Ён заклікаў да адкрытага выступу супраць улады ў сацыяльных сетках. Увогуле, перабраў са сваімі паўнамоцтвамі.
— Кажуць, што цяпер у вас на стале цэлы спіс артыстаў на звальненне. Гэта так?
— Ну як з вамі гаварыць, калі вы ўсё ўжо ведаеце?.. Разумееце, вісіць загад аб атэстацыі калектыву. Атэстацыі! А вы пра «цэлы спіс» на звальненне… Бачыце, як няправільна вы трактуеце сітуацыю. Атэстацыя рэгулярна праходзіць кожныя тры гады. Прыйшоў час правесці яе і цяпер.
— Але Аляксандра Ждановіча звольнілі да атэстацыі?
— Вядома. Гэта было ўчора.
— Вам не здаецца, што «Кодэкс гонару», створаны адміністрацыяй Рускага тэатра ў вашай асобе, — гэта палітычна матываваны дакумент?
— Не здаецца. Там усе слушныя словы напісаны, і менавіта для таго, каб людзі працавалі ў дзяржаўнай установе. А пра прыватныя я зусім маўчу, там ніякага кодэкса не трэба: раз — і да спаткання, калі толькі парушана карпарацыйная этыка.
Чытайце таксама:
Маляваныч: У пад'ездзе суседзі павесілі плакат, што ганарацца мной. А каля турмы сустракала траціна тэатра
-
Беларус з праблемамі з псіхікай стаў у Расіі намінальным дырэктарам. А як справа накрылася, забралі на фронт — у адзін канец
-
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
-
«Кіберпартызаны» і група Silent Crow заявілі пра ўзлом Расстата і атрыманне даных пра вайсковыя страты
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары