Эканоміка

ЕС хоча рэалізаваць амбіцыйны план па нарошчванні вытворчасці камп’ютарных чыпаў

Праз недахоп чыпаў ЕС становіцца ўразлівым да гандлёвай барацьбы паміж ЗША і Кітаем. Еўрапейскія краіны імкнуцца гэта змяніць.

Фота Depositphotos.com

У сакавіку прадстаўнікі ЕС заявілі, што блок плануе павялічыць удвая вытворчасць чыпаў да 2030 года і тым самым заняць 20% сусветнага рынку. Маўляў, дэфіцыт чыпаў у ЕС прывёў да таго, што ў першым квартале 2021 года было выраблена на мільён аўтамабіляў менш у параўнанні з такім жа перыядам летась. У сваю чаргу, аўтавытворчасць з’яўляецца адной з ключавых галін у еўрапейскай эканоміцы, піша Deutsche Welle.

Амбіцыйны план ЕС «Лічбавы компас» прадугледжвае інвестыцыі ў памеры 140 мільярдаў еўра ў лічбавы сектар, а таксама каб еўрапейскія фірмы па вытворчасці чыпаў сталі перадавымі пасля двух апошніх дзесяцігоддзяў аўтсорсінгу ў азіяцкія краіны. Таксама існуе меркаванне, што ЕС плануе супрацоўнічаць з кампаніямі TSMC і Samsung.

Два дзесяцігоддзі таму Еўропа была лідарам у тэхналогіях, дзякуючы індустрыі бытавой электронікі і мабільным тэлефонам першага пакалення ад Nokia, Ericsson і Siemens. Але паступова іх папулярнасць зменшылася, і вытворцы пачалі інвеставаць у Азію і прадаваць больш чыпаў у гэтым рэгіёне.

У 2012 годзе еўрапейская індустрыя чыпаў вырабіла 70% сваіх кампанентаў у ЕС, а летась гэта лічба знізілася да 54%. Сярод 10 вядучых вытворцаў чыпаў толькі адна кампанія NXP з’яўляецца еўрапейскай. Аднак і яна пад пагрозай знікнення, бо галандскую кампанію плануе выкупіць амерыканскі канкурэнт Qualcomm.

Пабудова буйнога сучаснага завода па вытворчасці чыпаў будзе каштаваць ЕС вялізных грошай. Да таго ж, невядома, ці акупяцца гэтыя выдаткі, бо 20% усіх чыпаў вырабляе Тайвань, 15% — Паўднёвая Карэя, 7% — Сінгапур. І вядучыя кампаніі збіраюцца толькі нарошчваць сваю вытворчасць.

Больш за тое, у ЕС няма моцнага рынку і буйных спажыўцоў камп’ютарных чыпаў. Таму, на думку экспертаў, размяшчэнне буйнога завода у Еўропе можа стаць стратэгічнай памылкай.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію3

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Усе навіны →
Усе навіны

Кліматолагі папярэджваюць: гэты год можа стаць самым цёплым у гісторыі. І з самай вялікай колькасцю прыродных анамалій7

Трамп назваў «ідэальных пераемнікаў»7

На месцы апошняга канцэрта The Beatles створаць музей1

Выбары ў Каардынацыйную раду ў вызначаны час не стартавалі4

Трамп назваў перамір’е з Іранам «адным з самых слабых», а іранцы даслалі яму «кавалак смецця»3

Каардынацыйная рада не знайшла падстаў адмаўляцца ад супрацоўніцтва з Sumsub15

Былому кіраўніку Офіса Зяленскага Ермаку выставілі падазрэнне ў карупцыі6

Вінаградаў расклаў па паліцах: што ў зняволенні рабіць нармальна, а што — ненармальна2

Калісьці магутную кампанію «ЛадаГарант» прызналі банкрутам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію3

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць