У Наваполацку асудзілі мужчыну, які накінуўся на дзяўчат — судовых прыставаў — і выдраў адной валасы
Здарэнне адбылося вечарам 16 лютага. Дзве супрацоўніцы аддзела прымусовага выканання наведалі даўжніка, паведамляе тэлеканал «Звязда».

Мужчына збіў судовых выканаўцаў. А выправаджваючы іх з дому, у адной з супрацоўніц вырваў клок валасоў.
У судзе абвінавачваны сваю віну прызнаў часткова.
Яму далі 3,5 года калоніі строгага рэжыму.
Каментары