Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»66

Бюджэт. Першая кроў

Тое, што афіцыйныя крыніцы называюць «удакладненнем асобных паказчыкаў бюджэту», насамрэч — секвестр, і, відаць, не апошні сёлета. Піша ў сваім блогу на НН Аляксандр Класкоўскі.

На афіцыйных сайтах — разгул эўфемізмаў. Паведамляецца, што Лукашэнка указам № 264 ад 28 траўня «удакладніў асобныя паказчыкі» рэспубліканскага бюджэту на 2009 год.

Падшліфаваў, карацей кажучы. Фігуруюць і лічбы: даходы і расходы рэспубліканскага бюджэту на 2009 год зацверджаны ў суме Br54,9 трлн. пры нулявым дэфіцыце.

Здаецца, усё ціп-топ. Адзінае, што забываюцца паведаміць электарату (ну нашто яму нервавацца?), — якімі былі лічбы да «ўдакладнення». Паводле ж закона аб бюджэце, зацверджанага ўвосень, расходы планаваліся ў суме Br57,7 трлн. То бок блізу трох трыльёнаў як карова языком злізала.

Значна ж болей істотным ёсць вось што:

у ранейшы бюджэт закладаўся іншы рубель — «дадэвальвацыйны», пры курсе 2 125 да долара. Зараз, як вы разумееце, наш рубель значна палягчэў.

Іначай кажучы, новы варыянт бюджэту будзе напаўняцца (і наколькі паспяхова — асобнае пытанне) пусцейшымі грашыма, то бок рэальнае падзенне даходаў — значна большае, чым намінальнае.

Ці можна тут казаць пра секвестр? Пра гэта я запытаўся ў эканаміста Яраслава Раманчука.

«Так, гаворка ідзе пра тыповы секвестр, — сказаў эксперт. — Гэты ўказ — першае дакументальнае пацвярджэнне таго, што крызіс у краіне ўсё ж ёсць. Новыя лічбы трохі бліжэйшыя да рэальнасці, але гэта толькі пачатак працэсу значна большага скарачэння выдаткаў. Мяркуючы па ўсім, гэта не апошні сёлета секвестр».

Іначай кажучы, бюджэту пакуль што пусцілі толькі першую кроў. Яго рэжуць і абяцаюць зрабіць бездэфіцытным таму, што іначай МВФ не дасць грошай. Але ці ўдасца рэальна звесці па нулях — вялікае пытанне. Найхутчэй што вылезе дэфіцыт.

Галоўная ж праблема — чым той бюджэт напаўняць. Абвал экспарту падразае ўсе псеўдааптымістычныя разлікі пад корань.

І яшчэ: паводле незалежных эканамістаў, нас чакаюць не толькі новыя, болей радыкальныя секвестры, але і працяг дэвальвацыі.

Сёння Лукашэнка ладзіць нараду ў пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця. Няўжо зноў прагучыць, што крызісу ў краіне няма?

Пачакаем свежай інфы. Адзінае, што можна прадказаць з вялікай доляй імавернасці, — Расію, якая так пракінула з крэдытам, сёння праскланяюць як след.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць