Інтэрнэт і СМІ

Барысевіч застаецца пад вартай. Суд не змяніў меру ўтрымання на больш мяккую, хоць журналістка адна выхоўвае дачку

Кацярына Барысевіч. Фота Дар'і Буракінай

Разгляд скаргі праходзіў у закрытым рэжыме. Публічна было абвешчана толькі рашэнне, саму Кацярыну ў суд не даставілі і на абвяшчэнне нават не падключылі яе праз скайп. Абарона прасіла абраць у дачыненні да Кацярыны Барысевіч меру, не звязаную з заключэннем пад варту.

Гендырэктар «Тутбай медыя» Людміла Чэкіна і вядомы адвакат Дзмітрый Гарачка былі гатовыя даць асабістае паручальніцтва, што Кацярына, знаходзячыся на волі, не будзе перашкаджаць следству. Аднак суддзя Таццяна Акавітая пакінула скаргу без задавальнення.

Нагадаем, Генеральная пракуратура распачала крымінальную справу па ч. 3 арт. 178 КК (Разгалашэнне медычнай таямніцы, якое пацягнула цяжкія наступствы, санкцыя артыкула прадугледжвае да 3 гадоў пазбаўлення волі са штрафам і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю або без пазбаўлення права на працу і прафесію), следства вядуць супрацоўнікі Генпракуратуры. Абвінавачванне выставілі журналісцы Кацярыне Барысевіч, якая рыхтавала артыкул аб Рамане Бандарэнку, і доктару Арцёму Сарокіну, які аказваў яму медыцынскую дапамогу.

Адзначым, што ні Сарокін, ні Барысевіч раней не прыцягваліся да крымінальнай адказнасці, з'яўляюцца грамадзянамі Беларусі, маюць пастаяннае месца жыхарства ў краіне і працу, станоўчую характарыстыку з месца працы.

У Арцёма Сарокіна трое дзяцей, Кацярына Барысевіч адна выхоўвае няпоўнагадовую дачку — усё гэта добра вядома следству, цяпер і суду, аднак мера стрымання застаецца максімальна строгай.

Фармальна фігурантаў могуць утрымліваць пад вартай да суда да шасці месяцаў, затрымалі іх 19 лістапада.

Каментары

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць