Выбары-202066

Па-сямейнаму. Заходняе турнэ Ціханоўскай пачалося з абедзеннага мітынгу ў Смаргоні ВІДЭА, ФОТА

Аб'яднаны штаб у складзе Святланы Ціханоўскай, Марыі Калеснікавай і Веранікі Цапкала сёння наведвае Смаргонь, Маладзечна і Ліду. Мітынг у Смаргоні пачаўся а 13-й.

Па стане на 13:40 у парку імя Сініцкага сабралася больш за 1100 чалавек. Прычым візуальна жанчын тут значна болей, чым мужчын.

Вось кароткае відэа:

Увогуле, у Смаргоні ўсё адбывалася неяк па-сямейнаму, паведамляюць карэспандэнты «Нашай Нівы».

Вось відэастрым:

Смаргонь — 36-тысячны горад на паўночным захадзе Беларусі. 

Нацыянальных сцягоў больш, чым дзяржаўных.

«Трэба мяняць гэтую ўладу!» — сказаў карэспандэнту «Нашай Нівы» жыхар Смаргоні Вадзім Пракаповіч.

Пракаповіч прыйшоў на сустрэчу са Святланай Ціханоўскай у дэсантнай форме. Ён скончыў службу ў 2015 годзе.

Вадзім Пракаповіч негатыўна ацаніў вынікі кіравання Аляксандра Лукашэнкі. Па ягоных ацэнках, большасць будзе галасаваць супраць дзейнага кіраўніка дзяржавы.

Жыхар Смаргоні Васіль расказвае, чаму прыйшоў на мітынг. Глядзіце кароткае відэа:

Пачаў імжэць дождж.

Чарга на мітынг:

Чарга на ўваход. Міліцыя з металадэтэктарамі

У 15:30 павінен адбыцца мітынг у Маладзечне. А ўвечары — патэнцыйна найбольш значны сход сённяшняга дня — у Лідзе.

70 тысяч чалавек выйшлі на мітынг у падтрымку Ціханоўскай у Мінску

Каментары6

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства9

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят21

Алену Богдан вярнулі з Расіі і паставілі на ранейшую топ-пасаду ў Мінздароўя3

Два дні спёкі, а потым крыху пахаладае

«Гэта паклёп!» Меланія Трамп збіраецца ў суд супраць Хантэра Байдэна з іскам на $1 млрд

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў ліпені прадалі за 630 тысяч даляраў

Грозеў расказаў, што адрознівае заходнія спецслужбы ад расійскіх7

У Растове-на-Доне адбыўся выбух. У жылы дом мог трапіць дрон

«Мы павінны быць гатовыя»: Наўседа заявіў пра магчымасць удзелу Літвы ў абароне Украіны9

У ЕГУ можна паступіць у магістратуру на перспектыўную еўрапейскую спецыяльнасць. Расказваем як

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства9

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць