Выбары-20201818

Каталікі заклікалі святароў Беларусі спрыяць сумленным выбарам

Грамадзкая кампанія «Каталік не фальсыфікуе» заклікала сьвятароў спрыяць сумленным выбарам. Раней кампанія зьвярталася да выбарчых камісій з напамінам, што фальсыфікацыі — цяжкі грэх, піша радыё «Свабода».

Пра што вернікі просяць сьвятароў?

  • служыць Імшы і малітоўныя набажэнствы за сумленныя выбары,
  • падчас нядзельных казаньняў уздымаць тэму справядлівых выбараў і ўдзелу ў іх каталіцкіх вернікаў — паводле Божага закону, які «большы за загады часовай дзяржаўнай улады»,
  • казаць, што паводле вучэньня касьцёла, вернікі павінны ўдзельнічаць у палітычных і грамадзкіх працэсах, браць адказнасьць на сябе,
  • распаўсюджваць інфармацыю пра кампанію «Каталік не фальсыфікуе» праз мэсэнджэры і сацсеткі,
  • разьмясьціць на парафіяльных дошках абвестак інфармацыю аб кампаніі за сумленныя выбары.

«Гэта і ёсьць наша каталіцкая перадвыбарчая праграма — маліцца за сумленныя, свабодныя і справядлівыя выбары», — рэзюмуюць ініцыятары кампаніі.

На ўрачыстасьцях у Будславе мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч сказаў, што выбары павінны быць сумленнымі, справядлівымі і свабоднымі.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Смяротнае тату 21‑гадовай дзяўчыне з Маладзечна зрабіў жаніх за тыдзень да вяселля: падрабязнасці трагедыі4

Смяротнае тату 21‑гадовай дзяўчыне з Маладзечна зрабіў жаніх за тыдзень да вяселля: падрабязнасці трагедыі

Усе навіны →
Усе навіны

Эколагі гадамі пратэставалі супраць АЭС. Цяпер яны ўжо за17

Лукашэнка абурыўся, што Нобелеўскую прэмію далі не Трампу19

Шпіён з варшаўскай мэрыі: польскі чыноўнік дапамагаў расійскай разведцы5

Гандлёвы цэнтр «Беларусь» у Віцебску адновяць і перабудуюць

Жыхарка Гомеля заплаціць больш за 3 тысячы рублёў за сабаку, які справакаваў ДТЗ

З'явіліся вынікі апытання пра стаўленне беларусаў да вайны Расіі з Украінай15

У Вільні 10‑12 кастрычніка праходзіць фестываль Pradmova

У Мінску зробяць крэматорый для хатніх жывёл2

«Ставяць палітыку вышэй за мір». У Белым доме пракаментавалі рашэнне Нобелеўскага камітэта даць прэмію не Трампу15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Смяротнае тату 21‑гадовай дзяўчыне з Маладзечна зрабіў жаніх за тыдзень да вяселля: падрабязнасці трагедыі4

Смяротнае тату 21‑гадовай дзяўчыне з Маладзечна зрабіў жаніх за тыдзень да вяселля: падрабязнасці трагедыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць