Свет55

Кім Чэн Ын правёў маштабны ваенны парад і пахваліўся новай ракетай ФОТА

Лідар Паўночнай Карэі правёў учора вялікі ваенны парад з нагоды 80‑годдзя Працоўнай партыі КНДР, на якім была прадэманстраваная новая міжкантынентальная балістычная ракета, паведамляе Паўночнакарэйскае інфармацыйнае агенцтва KCNA

Тут і далей — фота KCNA

Парад, які прайшоў позна ўвечары ў пятніцу, быў прысвечаны 80‑годдзю заснавання кіруючай Працоўнай партыі КНДР і стаў працягам святкаванняў, што прайшлі ў чацвер.

Сярод замежных гасцей, якія прыехалі ў Пхеньян на юбілей, былі прэм’ер-міністр Кітая Лі Цян, дэлегацыя з Расіі на чале з былым прэзідэнтам Дзмітрыем Мядзведзевым, а таксама кіраўнік Камуністычнай партыі В’етнама То Лам.

На ваенным парадзе Паўночная Карэя прадэманстравала сваю найсучаснейшую міжкантынентальную балістычную ракету Hwasong-20, якую KCNA апісала як «наймагутнейшую сістэму ядзернай стратэгічнай зброі» краіны.

«На праспектах да параднай плошчы ўрачыста выстраіліся пешыя калоны, уключаючы калоны ўсіх відаў і родаў войскаў узброеных сіл Рэспублікі, і калоны звышсучасных узбраенняў. На плошчу выйшаў аркестр Заслужанага дзяржаўнага хору, які адказвае за музычнае выкананне на ваенным парадзе.

Упрыгожваючы пачатак ваеннага параду, прайшло цырыманіяльнае выступленне зводных ваенных аркестраў, якое кранальна закранае сэрцавыя струны гледачоў дынамічнай мелодыяй рэвалюцыйных ваенных песень.

Члены ваенных аркестраў рытмічна змянялі пастраенне, а дзяўчаты з шаблямі паказалі своеасаблівыя трукі, затым барабаншчыцы і члены ганаровай варты выканалі спрытныя трукі з маленькімі барабанамі і вінтоўкамі», — гаворыцца ва ўзнёслым рэпартажы KCNA.

Шчаслівы Кім Чэн Ын цалуе шчаслівых дзяцей, справа з кветкамі шчаслівы Дзмітрый Мядзведзеў
Справа на фота фоткае на смартфон Дзмітрый Мядзведзеў

Каментары5

  • даведка
    11.10.2025
    Прямую трансляцию военного парада с участием Ким Чен Ына вёл ЧинЧинЧенэл...
  • Назад у будучыню
    11.10.2025
    Эх, харашо ў стране карэйскай жыць!
  • Ёсік
    11.10.2025
    Мядзьведзяў падумаў - каб так воўку ці мяне любілі (баяліся) расейцы, было б добра. [Рэд. Выдалена], малады [Рэд. Выдалена] пухір жыцьця людзям не дае. Гляджу, як тлусьцее ын, так і ракеты ўсё шырэйшыя, ці ўзьляціць яна.

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?24

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

ШІ дапамог знайсці «натуральны Аземпік»4

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

Сям'ю забіў, пакуль тыя спалі, цікавіўся «гітлераўцамі і арыйскай расай». Што яшчэ вядома пра справу 24‑гадовага стралка ў Кракаве19

Катастрофа на чыгунцы ў Егіпце — сем загінулых, больш за 100 параненых

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?24

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць