Здарэнні11

У мінскім бістро «Піт Stop» атруціліся людзі

Туды прыйшла праверка, працуе санстанцыя, установа па адрасе па адрасе праспект Незалежнасці, 154Д не працуе.

У рэдакцыю Onliner звярнуўся малады чалавек па імені Міхаіл (імя зменена) і расказаў, што трапіў у інфекцыйную бальніцу пасля абеду ў мінскім бістро «Піт Stop», што знаходзіцца на вуліцы Незалежнасці, 154Д.

Паводле слоў Міхаіла, у аддзяленні знаходзяцца яшчэ некалькі чалавек, якія таксама атруціліся ў гэтым самым рэстаране.

Міхаіл вучыцца на апошнім курсе ўніверсітэта. Звычайна, паводле яго слоў, ён абедае ў рэстаране хуткага харчавання «Піт Stop». У аўторак, 7 кастрычніка, малады чалавек замовіў на абед грыбны суп, пасту карбанара і курыную катлету. Ежа, запэўнівае ён, была звычайнай.

— Мяне нічога не насцярожыла ні ў паху, ні ў смаку. Аднак да вечара, калі ўжо быў дома, мне стала дрэнна: некалькі разоў схадзіў у прыбіральню, але не надаў гэтаму значэння, бо нічога не балела.

У сераду, паводле слоў суразмоўцы, яму стала значна горш. Міхаіл спрабаваў піць таблеткі, але стан пагаршаўся: тэмпература паднялася да 39 градусаў, былі моцныя ваніты.

— Хуткую не выклікаў, бо ў чацвер раніцай у мяне быў дзяржаўны экзамен — здаў, і ўжо пасля гэтага выклікалі хуткую. Мяне адвезлі ў інфекцыйную бальніцу, дыягназ (ужо пацверджаны) — сальманелёз.

Пры паступленні ў аддзяленне доктар сказаў, што такіх, як я, — сем чалавек.

У бальніцы, паводле слоў Міхаіла, ён правядзе як мінімум тыдзень. Хлопец ужо страціў чатыры кілаграмы, яго арганізм быў моцна абязводжаны.

Пазаўчора Міхаілу тэлефанавалі з санстанцыі, удакладнялі, што і дзе ён еў. Журналісты аксама спрабавалі звязацца з медыкамі, але пакуль гэта зрабіць не ўдалося.

— Нічога не магу вам сказаць наконт атручвання. У рэстаране ўчора і сёння праходзіць праверка санстанцыяй. З учорашняга дня ўстанова не працуе, — сказалі ў рэстаране.

Пасля публікацыі з рэдакцыяй Onliner.by звязаліся яшчэ двое людзей, у якіх, паводле іх слоў, сваякі таксама знаходзяцца ў інфекцыйнай бальніцы пасля атручвання ў «Піт Stop». Так, мінчанка Дар’я расказала: яе муж абедаў у аўторак (7 кастрычніка) у бістро на Незалежнасці, 154Д. Там ён еў карбанара і салату з буракоў.

— Да вечара яму стала дрэнна. Адразу пачалася дыярэя, затым пачаўся моцны боль у жываце (боль рэзкі), пасля — моцныя ваніты. Таксама паднялася тэмпература каля 39 градусаў, якая на працягу сутак нічым не збівалася, а толькі павышалася. Падставай для выкліку хуткай стала тэмпература 40,2 градуса і пачарнелыя вусны праз суткі (то-бок ужо ў сераду, 8 кастрычніка). Пакуль муж яшчэ знаходзіцца ў бальніцы. Дакладны дыягназ яму паставяць пры выпісцы, якая папярэдне прызначана на панядзелак, 13 кастрычніка.

Дар’я і яе муж рашуча настроены дамагацца кампенсацыі ад установы. Пацярпелых, якія хочуць далучыцца, дзяўчына просіць звязацца з ёй праз Telegram-бот рэдакцыі.

Крыху пазней у рэдакцыю Onliner.by напісаў Аляксандр: ён расказаў, што абедаў у тым жа бістро ў панядзелак (6 кастрычніка) разам з 12‑гадовым сынам. Дзіця таксама цяпер знаходзіцца ў бальніцы.

— Сын браў карбанара і катлету (не памятаю дакладнай назвы). У аўторак яму стала дрэнна. У ноч з аўторка на сераду яго з высокай тэмпературай, ванітамі і дыярэяй паклалі ў інфекцыйную бальніцу. Учора пацвердзілі сальманелёз.

Цяпер з сынам у бальніцы знаходзіцца жонка. Дакумента, які пацвярджае дыягназ, пакуль няма, думаю, што выдадуць пры выпісцы. Праз кропельніцу дактары плануюць уводзіць антыбіётык яшчэ 5—7 дзён. З дактарамі на тэму атручвання не размаўлялі, бо да прачытання артыкула не здагадваліся, дзе ён мог заразіцца.

Каментары1

  • следства вядуць калабкі
    11.10.2025
    усе пацярпелыя замаўлялі карбанара. што ўваходзіць у склад? яйкі. адкуль сальманелёз? з яек. адкуль былі яйкі?

Цяпер чытаюць

«ЗША хочуць нармалізацыі літоўска-беларускіх адносін. Адсюль і рухі з офісам Ціханоўскай»9

«ЗША хочуць нармалізацыі літоўска-беларускіх адносін. Адсюль і рухі з офісам Ціханоўскай»

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла 32‑гадовая дызайнерка Вольга Шаўцова — амаль палову свайго жыцця яна змагалася з анкалогіяй4

Новы канфлікт вакол «Пагоні». Літоўцы вінавацяць беларускі футбольны клуб у крадзяжы іх сімволікі69

У Ваўкавыскім раёне жыхарку вёскі аштрафавалі за вялікую колькасць катоў. Але юрыстка дапамагла адбіцца3

Пасля жудаснай аварыі ў Светлагорскім раёне шпіталізавалі восем чалавек

Плануюць аб'яднаць беларускую «Е-Паслугу» і расійскія «Госуслуги»12

Венесуэльская лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру прысвяціла яе свайму народу і Дональду Трампу5

У Еўрасаюзе набылі моц новыя правілы палітычнай рэкламы. Яны павінны ўскладніць знешняе ўмяшанне ў выбары

Найбуйнейшы нафтавы тэрмінал Крыма пасля атакі дрона гарыць пятыя суткі1

Шэсць чалавек загінулі ў Светлагорскім раёне пры аварыі маршруткі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«ЗША хочуць нармалізацыі літоўска-беларускіх адносін. Адсюль і рухі з офісам Ціханоўскай»9

«ЗША хочуць нармалізацыі літоўска-беларускіх адносін. Адсюль і рухі з офісам Ціханоўскай»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць